Джуліян Асанж | |
анг. Julian Paul Assange | |
2010 год | |
Род дзейнасьці | журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1971 (53 гады) |
Месца нараджэньня | Таўнсьвіл(en), акруга Элфінстоўн(en), штат Кўінзлэнд, Аўстралія |
Грамадзянства | Аўстралія |
Месца вучобы | |
Занятак | інтэрнэт-актывіст, хакер, праграмоўца, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадусар, тэлерэжысэр, пісьменьнік, журналіст, вядовец, бізнэсмэн, інфарматар, тэлевядовец, выдавец |
Месца працы | |
Псэўданімы | Proff[3][4] і Mendax[5] |
Сябра ў | Media, Entertainment and Arts Alliance[d][6] |
Бацька | Джон Шыптан |
Маці | Крыстына Асанж |
Узнагароды | Прэмія Сэма Адамза[d] (2010) Прэмія за мужнасьць у мастацтве[d] (2013) Залаты мэдаль за мір і правасудзьдзе[d] (2011) Прэмія Index[d] (2008) Прэмія Марты Гелгарн за журналістыку[d] (2011) Штутгарцкая прэмія міру[d] (2020) Сіднейская прэмія міру[d] (2011) Walkley Awards[d] (2011) Günter Walraff award[d] (2022) Serena Shim Award[d] прэмія Асецкага[d] (2023) Premis Dignitat[d] (2021)
|
Сайт | WikiLeaks.org |
Подпіс | |
Джуліян Пол Асанж (нар. 1971; Таўнсьвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакумэнтаў, галоўным чынам амэрыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасьці, улетку 2010 году ён рассакрэціў дзясяткі тысячаў дакумэнтаў, якія тычацца ваеннай апэрацыі ЗША ў Аўганістане. Пасьля гэтага на сайце WikiLeaks была разьмешчана канфідэнцыйная перапіска амэрыканскіх дыпляматаў, што выклікала міжнародны скандал.
Пазьней улады Швэцыі абвінавацілі Асанжа ў сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не зьвязаная. 7 сьнежня 2010 году ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[7].
14 сьнежня 2010 году Асандж быў вызвалены з пад арышту пад час суду пад заклад у памэры 150 тысячаў фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць кашталянскую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжаньне[8].
У чэрвені 2012 году Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня зьявіўся ў амбасаду Эквадору ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку[9]. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў гэтай лацінаамэрыканскай краіны Рыкарда Патына. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане[10].