Джуманджы: Покліч джунгляў | |
па-ангельску: Jumanji: Welcome to the Jungle | |
Жанр | прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм[d], баявік[d][1], кінакамэдыя і фільм паводле кнігі[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Jumanji[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Марк Гэлфрыч[d] |
Вытворчасьць | Columbia Pictures[d] і Radar Pictures[d] |
Распаўсюд | Columbia Pictures[d], InterCom[d][3] і Netflix |
Дата выхаду | 20 сьнежня 2017[4], 21 сьнежня 2017[5][3], 22 сьнежня 2017[5] і 12 студзеня 2018[5] |
Працягласьць | 119 хвіліна[6] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 90 000 000 $[7] |
Прыбытак | 962 102 237 $[8], 404 353 891 $[7], 77 946 567 $[7] і 51 879 375 $[7] |
Папярэдні | Jumanji[d] |
Наступны | Джуманджы: Наступны ўзровень |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Джуманджы: Покліч джунгляў» (па-ангельску: Jumanji: Welcome to the Jungle) — амэрыканскі фантастычна-камэдыйны прыгодніцкі фільм 2017 году рэжысэра Джэйка Кэздана. Сцэнар быў падрыхтаваны Крысам Макенам, Эрыкам Сомэрзам, Скотам Розэнбэргам і Джэфам Пінкнэрам. Галоўныя ролі выканалі Дўэйн Джонсан, Джэк Блэк, Кевін Гарт, Карэн Гілан, Нік Джонас і Бобі Канавале. Гэта трэцяя частка франшызы «Джуманджы» пасьля фільмаў «Затура: касьмічная прыгода» (2005) і прамы працяг арыгінальнай кінастужкі «Джуманджы» (1995), заснаванай на аднайменнай дзіцячай кнізе Крыса Ван Олзбурга 1981 году. Гісторыя сканцэнтравана на купцы падлеткаў, якія сутыкнуліся з гульнёй Джуманджы, якая цяпер пераўтвораная ў відэагульню, праз дваццаць адзін год пасьля падзеяў фільму 1995 году. Яны апынуліся ў самой гульні як набор аватараў, якія імкнуцца выканаць квэст разам зь іншым гульцом, які захрас у гульні ў 1996 годзе.
У 1996 годзе ў Брэнтфардзе, штат Нью-Гэмпшыр, падлетак Алекс Урык (Мэйсан Гучыёнэ як падлетак і Колін Гэнкс як дорослы мужчына) атрымлівае ад бацькі настольную гульню пад назвай Джуманджы, якую ён знайшоў напалову пахаваную ў пяску на ўзьбярэжжы падчас прабежкі. Неахайна Алекс адкладае яе ўбок, заўважючы, што ў настольныя гульні больш ніхто не гуляў. Ноччу, гульня ператвараецца ў картрыдж да відэагульняў, што зацікавіла хлопца і ён трапляў у гульню. Ягонае зьнікненьне прыводзіць да таго, што бацька зьбяднеў, а дом стаў называцца жыхарамі акрузе «трухлявы дом» і прыходзіць у заняпад.
Праз дваццаць адзін год у 2017 годзе чатыры вучні Брэнтфардзкай сярэдняй школы — бунтаўніца Марта Каплі (Морган Тэрнэр), лёгкадумніца Бэтані Ўокер (Мэдысан Айзман), нязграбны Спэнсэр Гілпін (Алекс Ўулф) і спартовец Энтані «Фрыдж» Джонсан (Сэрдарыюс Блэйн) — праз сваю правіннасьць ёсьць накіраванымі дырэктарам Бэнтлі (Марк Эван Джэксан) прыбіраць падвал школы пасьля заняткаў як пакараньне. Фрыдж знаходзіць гульнявую сыстэму відэагульняў Алекса, у якую яны са Спэнсэрам вырашаюць пагуляць і заклікаюць дзяўчатаў далучыцца да іх. Пачаўшы гульню, іх усмоктвае ў Джуманджы, і яны прызямляюцца ў джунглях у вобразах абраных імі пэрсанажаў. Спэнсэр прадстае ў воблазе магутнага дасьледчыка і археоляга доктара Ксандэра «Смолдэра» Брэйвстоўна (Дўэйн Джонсан), Фрыдж ёсьць нявысокім заолягам Франклінам «Мышшу» Фінбарам (Кевін Гарт), Марта зьяўляецца экспэртам па адзінаборствах Рубі Раўндгаўс (Карэн Гілан), а Бэтані прадстае ў вобразе картографа і палеантоляга-мужчыны прафэсара Шэлдана «Шэлі» Абэрона (Джэк Блэк).
Прымірыўшыся са сваім становішчам, група выяўляе на руках тры пазнакі ў відзе рысачак, якія абазначаюць колькасьць жыцьцяў. Спэнсэр мяркуе, што калі яны страцяць іх, то памруць і ў рэальным жыцьці. Група натыкаецца на другаснага пэрсанажа гульні Найджэла Білінгсьлі (Рыс Дарбі), які апавядае ім пра гульню і папярэдную гісторыю іхных пэрсанажаў. Група даведваецца, што іх мэта — пакласці канец праклёну Джуманджы, выкліканаму археолягам прафэсарам Расэлам Ван Пэлтам (Бобі Канавале) пасьля таго, як той скраў са сьвятыні чароўную каштоўнасьць пад назвай «Вока Ягуара» і атрымаў кантроль над усімі жывёламі джунгляў, кінуўшы жудасны праклён на Джуманджы. Найджэл уручае Спэнсэру каштоўнасьць, якую ён скраў у Ван Пэлта, і даручае групе вярнуць яе да статуі ў сьвятыні і заклікаць Джуманджы, каб зьняць праклён і пакінуць гульню.
Знакомячыся з асаблівасьцямі сваіх пэрсанажаў і праходзячы розныя ўзроўні, група сутыкаецца з Алексам, які кіруе пятым аватарам — пілётам Джэфэрсанам «Гідраплянам» Макдонам (Нік Джонас) — які прыводзіць іх да хаткі ў джунглях, пабудаванай Эланам Пэрышам, папярэднім гульцом пасьля іхнага ратаваньня ад людзей Ван Пэлта. Разумеючы кім зьяўляецца Алекс група вельмі зьдзіўляецца, даведаўшыся як доўга ён знаходзіцца ў гульні, хоць Алекс думаў, што прабыў там толькі некалькі месяцаў. Група абяцае дапамагчы Алексу вярнуцца з імі дадому.
На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 76% на аснове 229 аглядаў і сярэдні рэйтынг 6,19/10. На думку крытыкаў фільм мае чароўны акторскі склад і жартаўлівую гісторыю, каб прапанаваць хоць і непатрабавальны, але адначасова цікавы працяг арыгінальнага фільму. На сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 58 балаў з 100 магчымых, на аснове 44 крытычных водгука, што сьведчыць пра зьмешаныя ці сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал A− па шкале ад A+ да F, у той час як гледачы PostTrak далі фільму 84% станоўчых балаў[9].