Джыгмэ Дорджы Вангчук

Джыгмэ Дорджы Вангчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 траўня 1929(1929-05-02),
Памёр 21 ліпеня 1972(1972-07-21) (43 гады),
Нашчадкі Джыгмэ Сынг’е Вангчук, Dechen Wangmo Wangchuck[d] і Sonam Choden Wangchuck[d]
Дынастыя Ванчгукі[d]
Сужэнец Кесанг Чадэн Ванчгук[d]
Бацька Джыгмэ Вангчук
Маці Пхунцо Чадэн[d]
Узнагароды
Padma Vibhushan in Public Affairs

Джыгмэ Дорджы Вангчук (2 траўня 1929 году — 21 ліпеня 1972 году) — трэці кароль Бутану. Ён выбраў шлях павольнай мадэрнізацыі і зрабіў крокі па выхадзе краіны з сусьветнай ізаляцыі.

27 кастрычніка 1952 году Джыгмэ Дорджы Вангчук прыняў трон пасьля свайго бацькі, другога караля Джыгмэ Вангчука. Джыгмэ Дорджы Вангчук праводзіў пераўтварэньні па пераадоленьні фэўдалізму, укараніў новыя вынаходніцтвы ў сельскай гаспадарцы і ўвёў колавы транспарт, бо да гэтага людзі насілі грузы і прадукты на сабе.