Джэймз Кларк Рос | |
James Clark Ross | |
![]() Джон Р. Ўідман, партрэт камандзіра Дж. К. Роса | |
Род дзейнасьці | Дасьледчык Антарктыкі, вайсковы марак |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1800 |
Месца нараджэньня | Лёндан |
Дата сьмерці | 3 красавіка 1862 |
Месца сьмерці | Эйлзбэры |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ангелец |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, натураліст, вайскова-марскі афіцэр, батанік |
Навуковая сфэра | батаніка |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства[1] і Лёнданскае Лінееўскае таварыства[d] |
Бацька | Джордж Рос[d][2][3] |
Маці | Крыстыян Кларк[d][2] |
Дзеці | James Coulman Ross[d][2] |
Узнагароды | |
Джэймз Кларк Рос (па-ангельску: James Clark Ross 15 красавіка 1800, Лёндан — 3 красавіка 1862, Эйлзбэры) — ангельскі вайсковы марак, палярны дасьледчык, удзельнік Каралеўскага таварыства (па-ангельску: Fellow of the Royal Society).
Джэймз Кларк Рос нарадзіўся ў Лёндане 15 красавіка 1800 року.
У флёт трапіў яшчэ ў 12 рокаў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — экспэрта па Арктыцы, капітана Джона Роса. У 18 рокаў ён зь дзядзькам на судне «Ізабэла» ў сваё першае падарожжа па Арктыцы — у раён Бафінавай Зямлі, у 1820-х роках браў удзел у экспэдыцыях пад кіраўніцтвам Ўільяма Пары ў дасьледаваньні Паўночна-Заходняга праходу. У 1829—1833 роках ізноў дасьледаваў Арктыку пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі. У 1831 року імі быў адкрыты Паўночны магнітны полюс Зямлі.
У 1839—1843 рр. на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» зрабіў найвялікшае для таго часу дасьледаваньне Антарктыкі, адкрыўшы мора і самы вялікі шэльфавы ледавік, названыя пасьля ў яго гонар. У 1841 адкрыў антарктычныя вульканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. У 1842 першым зь людзей Рос перасек адзнаку ў 78° паўднёвай шыраты.
За час экспэдыцыі былі дасьледаваныя берагі Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе. Аднак, адкрытыя тэрыторыі Рос лічыў астравамі, а не матэрыком. Акрамя таго, на бераг самой Антарктыды ён не высаджваўся.
Па вяртаньні з Антарктыкі Рос атрымаў рыцарства і тытул «сэр», а ў Францыі быў прадстаўлены да Ордэну Ганаровага легіёну.
У 1847 року напісаў кнігу аб сваіх падарожжах і дасьледаваньнях — A Voyage of Discovery and Research to Southern and Antarctic Regions.
У 1848—1849 рр. на судне «Энтэрпрайз» Рос кіраваў экспэдыцыяй па пошуку Джона Франкліна, але яна ня мела посьпеху.
Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіку, названыя два вострава ў Антарктыцы (востраў Роса і Востраў Джэймза Роса), карабель, кратэр на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.