Дзевянішкі

Дзевянішкі
лац. Dzievianiški
лет. Dieveniškės
Касьцёл
Касьцёл
Герб Дзевянішкаў Сьцяг Дзевянішкаў
Першыя згадкі: 1385
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва: 720 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-17008
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′40″ пн. ш. 25°37′30″ у. д. / 54.19444° пн. ш. 25.625° у. д. / 54.19444; 25.625Каардынаты: 54°11′40″ пн. ш. 25°37′30″ у. д. / 54.19444° пн. ш. 25.625° у. д. / 54.19444; 25.625
Дзевянішкі на мапе Летувы
Дзевянішкі
Дзевянішкі
Дзевянішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзевянішкі, Дзявенішкі[1] (лет. Dieveniškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Гаўі. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 720 чалавек. Знаходзяцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Салечнікаў, за 6 км ад беларуска-летувіскай граніцы.

Дзевянішкі — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Тапонім Дзевянішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча (адзначалася старажытнае германскае імя Dawin[2]).

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Dzevyenysszky… Dzevyenyschky (16 чэрвеня 1471 году і 15 чэрвеня 1474 году)[6]; Dziewieniszki (3 чэрвеня 1510 году)[7]; Dzyewyeniski (3 ліпеня 1510 году)[8].

Касьцёл, 1909 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзевянішкі датуецца 1385 годам. У 1433 годзе яны перайшлі ў валоданьне Гаштольдаў. У 1474 годзе з фундацыі ваяводы кіеўскага Марціна Гаштольда тут збудавалі першы драўляны касьцёл.

У XVІ ст. у Дзевянішках жыў і тварыў вядомы беларускі пісьменьнік і паэт Андрэй Рымша, заснавальнік панегерыстычнай паэзіі[1]. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл замест згарэлага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[9]. У 1903 годзе пры касьцёле збудавалі мураваную званіцу. У 1904 годзе зьявіўся праект новага мураванага касьцёла, будаваць які, аднак, не пачалі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзевянішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзевянішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Дзевянішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Дзевянішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Дзевянішкі Летувіскай ССР. Паводле легенды, пры вызначэньні граніцы ЛетССР на мапе ляжала трубка Сталіна, якую абвялі алоўкам па контуры, бо яе ніхто не асьмеліўся пасунуць. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 444 чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 720 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца
  • Капліца «швэдзкая»
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1783, 1861)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  1. ^ а б Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 318, 332.
  7. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 125.
  8. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 465.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). — СПб, 1865. С 57.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]