Дзьмітры Гушчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 траўня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Віцебск | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009 | Славія Мазыр | 26 (0) |
2010—2011 | Віцебск | 44 (0) |
2011—2014 | Дынама Менск | 15 (0) |
2013 | → Белшына | 28 (0) |
2014 | Белшына | 13 (0) |
2015— | Віцебск | 187 (0) |
Зборныя | ||
2010—2011 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмі́тры Гу́шчанка (нарадзіўся 12 траўня 1988 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Выступае за беларускі клюб «Віцебск».
Футбольную кар’еру распачаў у «Віцебску». З 2007 году выступаў за дубль каманды. У другой палове сэзону 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў віцебскі «Мясакамбінат», які выступаў у другой лізе. У наступным сэзоне таксама быў аддадзены ў арэнду мазырскую «Славію» да канца году. У сэзоне 2010 году дэбютаваў у аснове «Віцебска» і замацаваўся ў асноўным складзе клюбу, выцясьнеўшы шматвопытнага галкіпэра віцебскай каманды Юрыя Васюціна.
З 2011 году выступаў за менскае «Дынама»[4]. 28 жніўня ў матчы з БАТЭ нанёс цяжкую траўму нападніку барысаўскага клюбу і зборнай Беларусі Віталю Радзівонаву[5]. У студзені 2012 году быў аддадзены менскім «Дынама» ў арэнду «Белшыне» да канца сэзону 2013 году[6]. У канцы 2013 году вярнуўся з арэнды ў менскае «Дынама»[7]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[8]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[9].
Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблянаў. У cэзоне 2015 годзе правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У cэзоне 2016 году стаў капітанам каманды. Сэзон 2018 году, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасьля адбыцьця дыскваліфікацыі ўжо ня здолеў выцесьніць з асновы Андрэя Шчарбакова. У cэзоне 2019 году зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў казаскім клюбе «Касьпі», аднак у выніку пастанавіў падоўжыць кантракт зь «Віцебскам»[10]. У cэзоне 2020 году пачаў часьцей саступаць месца ў асноўным складзе Арцёму Сароку. У 2021 годзе вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11].
У cэзоне 2022 году правёў без заменаў усе 30 матчаў каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2023 году, не зважаючы на страту «Віцебскам» месца Найвышэйшай лігі, пастанавіў застацца ў клюбе на новы cэзон[12].
У 2011 годзе Дзьмітры прыцягваўся да гульняў моладзевай зборнай Беларусі, разам зь якой браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў Даніі ў 2011 годзе. Напачатку 2013 году атрымаў запрашэньне ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі на таварыскі матч супраць зборнай Вугоршчыны[13], аднак паводле словаў галоўнага трэнэра каманды Георгія Кандрацьева гулец павінен быў замяніць Аляксандра Гутара, і не плянаваўся ў якасьці асноўнага брамніка зборнай[14].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | –47 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | –24 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | –34 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 9 | –6 |