Дзьмітры Нікуленкаў

Дзьмітры Нікуленкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1984(1984-07-12) (40 гадоў)
Рост 187 см
Вага 87 кг
Пазыцыя гульнёвы
Клюбы
Гады Клюб
4—2002 Палітэхнік[d]
2002—2004 Аркатрон Менск[d]
2004—2008 Вівэ Кельцы
2008—2014 Дынама Менск
2014—2018 БГК імя Мяшкова
2018—2020 СКА Менск
Зборныя
2003—2020 Беларусь

Дзьмі́тры Нікуле́нкаў (нарадзіўся 12 ліпеня 1984 году) — колішні беларускі гандбольны левы гульнёвы. Галоўны трэнэр клюбу СКА. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі.

Нікуленкаў у кашулі польскага «Вівэ».

Выступаў за менскі «Аркатрон». У 2004 року перайшоў у польскі клюб «Вівэ Кельцы», дзе правёў 4 сэзоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасьля сэзону 2007—2008 перайшоў у менскае «Дынама». Пасьля расфармаваньня клюбу перайшоў у сакавіку 2014 року ў БГК імя Мяшкова. Пасьля заканчэньня гульнявой кар’еру заняў пасаду галоўнага трэнэра сталічнага СКА.

Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 сьнежня 2003 году супраць зборнай Румыніі.

Жонка — Натальля Арцёменка[1].

  • Чэмпіён Беларусі: 1 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 1 2014, 2015, 2016, 2019
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Польшчы: 3 2005, 2007, 2008
  • Уладальнік Кубка Польшчы: 1 2006
  • Фіналіст Кубка Польшчы: 1 2007, 2008
  1. ^ Nikulenkow po meczu Vive Targi z Dynamem: Sędziowie trochę pomagali Vive Tauron Kielce. echodnia.eu (7 жніўня 2011). Праверана 9 кастрычніка 2014 г.