Дзьмітры Падстрэлаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 верасьня 1998[1][2] (26 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 70 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Партызані Тырана | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Дняпро Магілёў | 39 (3) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 24 (4) |
2020—2022 | Шахцёр Салігорск | 84 (13) |
2023 | Касьпі | 13 (2) |
2023 | БАТЭ | 11 (3) |
2024 | Дынама Менск | 26 (4) |
2025— | Партызані Тырана | 2 (1) |
Зборныя | ||
2017 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2018—2019 | Беларусь (да 21) | 8 (1) |
2020—2022 | Беларусь | 14 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмі́тры Падстрэ́лаў (нар. 6 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца альбанскага клюбу «Партызані».
З 2014 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзьмітры стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выходзячы на замену. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да сканчэньня сезону 2018 году[5]. У сэзоне 2017 году выступаў у асноўным за дубль магіляўчанаў. 3 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіяй» (5:3) і пасьпеў адзначыцца галявой перадачай. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, а зь лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2019 году далучыўся да аб’яднанай каманды «Промню» і «Дняпра», якая выступала пад назвай «Дняпро»[6]. Гулец хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. У сьнежні 2019 году, пасьля таго як «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сэзоне 2020 году згуляўшы ўсе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся гульцом асноўнага складу. Здабыў з салігорцамі яшчэ два чэмпіёнскія тытулы, але апошні зь іх быў ануляваны праз дамоўленыя матчы.
У лютым 2023 году перайшоў у казаскі «Касьпі»[8]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[9] і хутка склаў угоду з барысаўскім БАТЭ[10]. У сьнежні 2023 году зышоў з барысаўскага клюбу[11] і ўжо ў наступным месяцы далучыўся да менскага «Дынама»[12].
4 студзеня 2025 году паўабаронца стаў гульцом альбанскага «Партызані», падпісаўшы кантракт на паўтары гады[13][14].
У сакавіку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы ў Ангельшчыне. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), зьявіўшыся на зьмену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым быў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 году супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам у кашулі нацыянальнае каманды.
«Шахцёр»:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 |