Дзяніс Трапашка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 траўня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Колас Ігумен[d] | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 | Энэргетык-БДУ | 47 (27) |
2011—2014 | Смалявічы | 86 (59) |
2014 | → Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
2015—2016 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (1) |
2015 | → Славія Мазыр | 14 (4) |
2017—2019 | Славія Мазыр | 51 (7) |
2019 | Белшына | 12 (0) |
2020 | Нафтан | 23 (5) |
2021 | Макслайн | 13 (9) |
2022— | Колас Ігумен[d] | 27 (11) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2023— | Колас Ігумен[d] | |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзяніс Трапашка (нар. 17 траўня 1990 году) — беларускі футбаліст і трэнэр, нападнік ігуменскага «Коласу» і галоўны трэнэр гэтае дружыны.
Выхаванец клюбу «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 году. Улетку 2011 году стаў гульцом клюбу «Смалявічы», які пазьней пачаў называцца «Смалявічы-СТІ», якому ў сэзоне 2012 году дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе. Сам гулец з 38 галамі быў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам з смалявіцкім клюбам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіўшы 11 галоў за сэзон. Перад пачаткам сэзону 2014 году быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 году ўсё ж такі далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ» на правах арэнды[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 17 жніўня 2014 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць менскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазьней зьяўляўся на полі яшчэ ў шасьці матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2015 году канчаткова перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сэзону 2015 году, аднак праз высокую канкурэнцыю ў атацы «Тарпэда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 году аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца году[5]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўмы, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 году аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5). У студзені 2016 году вярнуўся з арэнды ў «Тарпэда-БелАЗ»[6], але ўжо ў лютым пакінуў клюб па заканчэньні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»[7]. Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпэда-БелАЗ»[8] і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2016 году зьяўляўся на полі зрэдку, перадусім выходзячы на замену.
У студзені 2017 году накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[10]. У першай палове сэзону 2017 году быў адным з асноўных нападнікаў, пазьней стаў радзей зьяўляцца на полі. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе, але зь цягам часу пачаў часьцей выходзіць на замену. У гэтым сэзоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сэзоне 2019 году толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часьцей выступаючы за дубль. У ліпені 2019 году пакінуў «Славію»[11] і неўзабаве ўзмоцніў склад бабруйскай «Белшыны»[12], дзе звычайна выходзіў на замену. У студзені 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[13].
У пачатку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 году перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог прабіцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14], аднак у сакавіку празь сямейныя абставіны пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да ігуменскага «Коласа». У сакавіку 2023 году стаў таксама галоўным трэнэрам ігуменскай каманды[15]. У ліпені 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію УЭФА катэгорыі C[16].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 4 |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 |
2018 | Першая ліга | 25 | 4 |