Дуброва Гарадзенская лац. Dubrova Haradzienskaja | |||||
польск. Dąbrowa Białostocka | |||||
Агульны выгляд, удалечыні новая царква | |||||
| |||||
Горад з: | 1775 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Плошча: | 22,64 км² | ||||
Насельніцтва (2004) | |||||
колькасьць: | 6226 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 275 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-200 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 53.65° пн. ш. 23.35° у. д.Каардынаты: 53°39′0″ пн. ш. 23°21′0″ у. д. / 53.65° пн. ш. 23.35° у. д. | ||||
Дуброва Гарадзенская | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dabrowa-bial.pl/ |
Дубро́ва Гарадзе́нская (з 1961 году — Дуброва Беластоцкая; польск. Dąbrowa Białostocka) — места ў Польшчы, на рацэ Крапіўне. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 5632 чалавекі.
Дуброва — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.
У XVII ст. Дуброва атрымала статус места, які пазьней страціла (адноўлены ў 1775 годзе).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дуброва апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у блакітным полі срэбная котвіга, перасечаная залатым хвалістым пасам[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дуброву Гарадзенскую занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дуброва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Дуброву акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Дуброва ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З 27 чэрвеня 1941 да 20 верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Дуброву Польскай Народнай Рэспубліцы.
10 сакавіка 1961 годзе польскія ўлады перайменавалі Дуброву Гарадзенскую ў Дуброву Беластоцкую.
Пералік местаў-сяброў Дубровы Гарадзенскай |
---|
|