Дуброўнік | |||||
харв. Dubrovnik | |||||
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | VII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Харватыя | ||||
Кіраўнік: | Andro Vlahušić[d] | ||||
Плошча: | 21,35 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 42 615 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1996,02 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +385 020 | ||||
Паштовы індэкс: | 20000 | ||||
Нумарны знак: | DU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°38′25″ пн. ш. 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д.Каардынаты: 42°38′25″ пн. ш. 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д. | ||||
Дуброўнік | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dubrovnik.hr/ |
Дуброўнік (па-харвацку: Dubrovnik, па-італьянску: Ragusa, па-далмацку і па-лацінску: Ragusa) — горад у Харватыі. Месьціцца на беразе Адрыятычнага мора, на поўдні Далмацыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі. Насельніцтва — 42 615 чалавек.
Стары горад Дуброўніку быў уключаны ў 1979 годзе ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.[1] Ён лічыцца адным зь дзесяці найлепш захаваных сярэднявечных гарадоў, абкружаных мурам, у сьвеце.[2]
Лічыцца, што Дуброўнік (Рагуза) быў заснаваны ў VII стагодзьдзі ўцекачамі з Эпідаўру, які быў разбураны аварамі, або славянамі. Паселішча эпідаўраўцаў знаходзілася на невялічкай высьпе, якая называлася Ляўс і была аддзеленая ад кантынэнту каналам. Крыху пазьней насупраць выспы вырасла славянскае паселішча, якое назыалася Дубрава. У VII—X стагодзьдзях Рагуза знаходзілася пад уладай Бізантыі, але захоўвала пэўную самастойнасьць. Паступова раманскае і славянскае насельніцтва зьмяшалася, на месцы высахлага ў XII стагодзьдзі каналу была пракладзена галоўная вуліца гораду — Страдун.
У 1205–1358 гадох горад апынуўся пад уладай Вэнэцыянскае рэспублікі. У гэты час горад становіцца важным пастаўшчыком скураў, воску, срэбра і іншых мэталаў для Вэнэцыі. У 1235 годзе была ўведзена новая сыстэма кіраваньня горадам: князь (рэктар), які абіраўся на месяц, — Малое веча — Вялікае веча — Рада прызначаных (Сэнат). У студзені 1348 году ў Дуброўніку адбылася ўспышка чумы.[3]
У сярэдзіне XIV стагодзьдзя ў Дуброўніку сфармавалася арыстыкратычная рэспубліка, дэвізам якой быў «Свабода, або сьмерць!». У 1358 годзе Вэнэцыя пацярпела паразу ад вугорскага караля Лаяша Вялікага, і Дуброўнік прызнаў сюзэрэнытэт Вугоршчыны, які, аднак, ня быў істотным.
Найвышэйшага росквіту Рэспубліка дасягнула ў XV—XVI стагодзьдзях, умела балянсаваўшы паміж Вэнэцыяй і Асманскай імпэрыяй і выгадна гандляваўшы ў Міжземнамор’і. Мясцовыя купцы бывалі таксама і ў Індыі, і ў Амэрыцы.
6 красавіка 1667 году ў Рагузе адбыўся моцны землятрус, у якім загінула 5 тысячаў чалавек, у т.л. глава Рэспублікі — рэктар (князь). Большасьць будынкаў была разбурана, але паступова горад быў адбудаваны і набыў сучасны выгляд.
У 1806 годзе Дуброўнік (Рагуза) быў захоплены французамі, і праз два гады рэспубліка была ліквідавана. Але ўжо ў 1814 годзе ў горад увайшлі аўстрыйскія войскі, і ў 1815, у выніку пагадненьняў, заключаных на Венскім кангрэсе, Дуброўнік увайшоў у склад Аўстрыйскае імпэрыі.
У 1918 годзе, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і распадзе Аўстра-Вугоршчыны, горад, які цяпер стаў афіцыйна называцца Дуброўнік, увайшоў у склад Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, якая ў 1929 годзе становіцца Югаславіяй.
У 1979 годзе старая частка гораду была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Дуброўнік моцна пацярпеў падчас Вайны Харватыі за незалежнасьць (1991—1995 гг.). Па яе сканчэньні ў горадзе былі праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы, і ён стаў адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў Харватыі.
Аэрапорт Дуброўніку разьмешчаны за 22 км на поўдзень ад гораду і зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў Харватыі.
Канатная дарога злучае Дуброўнік з гарой Срдж.
Дзяржаўная аўтадарога 8 у паўночным кірунку вядзе праз мост Франьё Туджмана да граніцы з Босьніяй і Герцагавінай, а ў паўднёвым — праз аэрапорт да граніцы з Чарнагорыяй.
На 2020 год у Дуброўніку месьціўся марскі грузаперавозчык «Атлянтычнае плаваньне».
Стары горад Дуброўніку | |
---|---|
Old City of Dubrovnik* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Выгляд на Стары порт | |
Краіна | Харватыя |
Тып | культурны |
Крытэры | i, iii, iv |
Спасылка | 95 |
Рэгіён** | Дуброўніцка-Нерэтванская жупанія Харватыі |
Каардынаты | 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д.Каардынаты: 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1979 (3-я сэсія) |
Падаўжэньне | 1994 |
У небясьпецы | 1991—1998 |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Дуброўнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў