Дэбора Кер | |
па-ангельску: Deborah Kerr | |
Дэбора Кер на фота Элана Ўорэна (1973) | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гэленсбург, Шатляндыя |
Дата сьмерці | 16 кастрычніка 2007 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына |
Прычына сьмерці | хвароба Паркінсона[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1940—1986 |
Бацька | Arthur Charles Kerr Trimmer[d][1] |
Маці | Kathleen Rose Smale[d][1] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000039 |
Дэбора Кер (па-ангельску: Deborah Kerr; 30 верасьня 1921, Гэленсбург, Шатляндыя — 16 кастрычніка 2007, Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына) — брытанская тэатральная, тэлевізійная й кінаакторка, уладальніца прэміі «Залаты Глёбус» за фільм «Кароль і я», а таксама ганаровых прэміяў «Оскар», BAFTA і ўзнагароды Канскага кінафэстывалю.
Дэбора шэсьць разоў намінавалася на «Оскар» як «Найлепшая акторка», але ніводнага разу не атрымлівала перамогу ў гэтай намінацыі. Тым ня менш, у 1994 годзе Амэрыканская кінаакадэмія ўручыла ёй ганаровую статуэтку «Оскара» за «Дасягненьні ўсяго жыцьця».
Шатляндзкае вымаўленьне ейнага прозьвішча гучыць падобна да англельскага слова care, але калі яна пачала сваю кар’еру ў Галівудзе прадусарамі было вырашана, што ейнае прозьвішча павінна прамаўляцца як англельскае car. Для таго, каб пазьбегнуць блытаніны, Луіс Б. Маер нават прыдумаў прымаўку «Kerr rhymes with Star!».
Дэбора Кер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў