Дэцэбал | |
кароль дакаў | |
---|---|
87 — 106 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 106 , |
Дэцэба́л (па-лацінску: Decebalus; ? — 106) — кароль дакаў (87—106).
Пасьля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імпэратару Даміцыяне ў 89 годзе Дэцэбал дамовіўся аб міры, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсыдыі. Кароль займаўся ўмацаваньнем дзяржавы, заснаваў прагрэсіўныя формы ўнутранага кіраваньня.
У выніку войнаў з рымскім імпэратарам Траянам (101—102 і 105—106) тэрыторыя дакаў была захоплена і ператворана ў рымскую правінцыю Дакія. Пасьля падзеньня сталіцы дакаў Дэцэбал уцёк у горы, нейкі час вёў партызанскую барацьбу супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспасьпяховасьці змаганьня, учыніў самагубства.