Енскі рамантызм — рух у гісторыі мастацтва і філязофіі, які належыць да шырэйшага этапу нямецкага рамантызму, які атрымаў назву «Раньні нямецкі рамантызм(de)» (ням. Frühromantik).
Пачатак гэтага руху датуецца 1797 годам (першыя фрагмэнты Фрыдрыха Шлегеля, надрукаваныя ў часопісе «Lyceum») і заканчваецца 1801 годам (сьмерць Наваліса, сьмерць Васкенродэра, том «Характарыстыкі і крытычныя нарысы» братоў Шлегеляў, які падсумоўваў іхнюю творчасьць), усё гэта затым акрэсьленьне дзейнасьцю галоўнага часопісу енскіх рамантыкаў «Athenaeum» (1798—1800).
Мастацка-культурным цэнтрам енскіх рамантыкаў стаў горад Ена, у вузейшым сэнсе — Енскі ўнівэрсытэт. Сярод выбітных прадстаўнікоў дадзенага кірунку можна выдзеліць братоў Аўгуста Вільгельма і Фрыдрыха Шлегеляў, Людвіга Тыка, Наваліса. Дзейнасьць енскай школы зазначыла першы этап у разьвіцьці нямецкага рамантызму.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |