Жуан Пэдру Гансалвіш Алмэйда | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 жніўня 1998[1] (26 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Краіна | |
Рост | 178 см |
Вага | 63 кг |
Спартовая інфармацыя | |
Клюб | Рэд Бул — Бора — Гансгроэ |
Спэцыялізацыя | унівэрсал |
Прафэсійныя клюбы | |
2017 2018—2019 2020—2021 2022— | Уні Эўра Трэвіджані — Гэмус-1896 Гэйгенз Бэрман Аксэон Дэкёнінк Кўік-Стэп ААЭ Эмірэйтс |
Жуа́н Пэ́дру Ганса́лвіш Алмэ́йда (па-партугальску: João Pedro Gonçalves Almeida; нарадзіўся 5 жніўня 1998 году) — партугальскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «ААЭ Эмірэйтс».
У жніўні 2019 году Алмэйда, які тады выступаў у складзе клюбу «Гэйгенз Бэрман Аксэон», склаў двухгадовы кантракт з камандай «Дэкёнінк Кўік-Стэп»[2]. У 2020 годзе пасьля таго, як спартовец заняў другі радок на Джыра дэль’Эміліі, ён быў улучаны ў склад каманды на Джыра д’Італію[3]. Ён апранаў ружовую кашулю лідэра Джыра цягам 15 дзён запар, ад 4 да 18 этапу, што было найдаўжэйшай сэрыяй у гісторыі для гоначніка ў веку да 23 гадоў. У канчатковым выніку ён заняў чацьвертае месца ў агульнай клясыфікацыі, што стала рэкордам для партугальскіх раварыстаў. У першай палове 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[4], а потым браў удзел у Джыра д’Італіі 2021 году, дзе першыя два тыдні дапамагаў свайму аднаклюбніку Рэмку Эвэнэпулю. На апошніх шасьці этапах раварыст усьцяж трапляў у першую дзясятку, у выніку чаго фінішаваў на шостым радку ў генэральнай клясыфікацыі.
У чэрвені Алмэйда стаў чэмпіёнам Партугаліі ў гонках на час як элітны гоначнік. Пазьней браў удзел у чэмпіянаце Эўропы на шашы і летніх Алімпійскіх гульнях. У жніўні партугалец склаў пяцігадовы кантракт з камандай «ААЭ Эмірэйтс», паводле якога з 2022 году мусіў пачаць спаборнічаць за каманду з Арабійскага паўвострава[5]. Увосень стаў пераможцам Туру Польшчы і Туру Люксэмбургу. У 2022 годзе ўжо ў складзе «ААЭ Эмірэйтс» браў удзел у Джыра д’Італіі 2022 году, але праз станоўчае тэставаньне на каранавірус быў вымушаны зьняцца з турніру[6]. У чэрвені Алмэйда выйграў нацыянальны чэмпіянат Партугаліі па шашэйных гонках і заняў трэці радок у гонцы на час[7]. У верасьні быў пятым у агульным заліку Вуэльты Гішпаніі.
У 2023 годзе спартовец быў трэцім у агульным заліку Джыры д’Італіі, паўтарыўшы посьпех іншага партугальца Жаакіма Агустыньню, які таксама быў трэцім на подыюме турніру 1979 году[8]. Як і годам раней Алмэйда стаў нацыянальным чэмпіёнам Партугаліі ў гонцы на час. У тым жа годзе быў дзявятых на Вуэльце Гішпаніі. Улетку 2024 году дэбютаваў на Тур дэ Франс, дзе фінішаваў на чацьвертым радку генэральнай клясыфікацыі.