Жуан Пэрэйра | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006 2006—2007 2007—2010 2010—2012 2012—2015 2015 2015—2017 2017—2021 2021 |
Бэнфіка → Жыл Вісэнці (арэнда) Жыл Вісэнці Брага Спортынг Валенсія Гановэр-96 Спортынг Трабзанспор Спортынг |
58 (4) 14 (0) 25 (1) 67 (2) 61 (3) 55 (0) 5 (0) 28 (0) 106 (3) 5 (0) |
Зборныя | ||
2010—2014 | Партугалія | 40 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Спортынг Лісабон |
Жуа́н Пэ́дру да Сы́лва Пэрэ́йра (па-партугальску: João Pedro da Silva Pereira; нарадзіўся 25 лютага 1984 году, Лісабон, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы дзякуючы выступам у складзе «Бэнфіцы», «Брагі», «Спортынгу» й «Валенсіі».
Жуан зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Дамунгуш Савію» й «Бэнфікі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бэнфікі», у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бэнфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі. У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клюбу «Жыл Вісэнці», таго ж году гэты клюб выкупіў трансфэр гульца. Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клюб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным гульцом абароны каманды. У склад «Спортынгу» трапіў 22 сьнежня 2009 году за 3 млн эўра[4]. Пэрэйра рэгулярна зьяўляўся ў складзе клюбу й гуляў, у асноўным, на пазыцыі абаронцы ці паўабаронцы.
24 траўня 2012 году Пэрэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн эўра[5]. Пагадненьне было складзена на тры гады з магчымасьцю падаўжэньня яго яшчэ на год.
Пэрэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 году, пасьля прызначэньня на пост галоўнага трэнэра партугальцаў Паўлу Бэнту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Даніі.
«Бэнфіка»:
«Спортынг»:
«Трабзанспор»: