Жыгімонт Казімер Ваза лац. Žygimont Kazimier Vaza | |
Zygmunt Kazimierz Waza | |
Партрэт аўтарства Пэтэра Данкерса дэ Рый, 1644 | |
Род дзейнасьці | адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1640 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 жніўня 1647 (7 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | арыстакрат |
Бацька | Уладзіслаў Ваза |
Маці | Цэцылія Рэната Габсбург |
Жыгімонт Казімер Ваза (польск. Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае першае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург.
Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[1], Siegmund, Zygmont[2], Żygmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[6].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Названы ў гонар дзеда Жыгімонта й дзядзькі Яна Казімера. Быў галоўным кандыдатам на абраньне каралём пасьля сьмерці бацькі. Як адзначаў францускі падарожнік Ле Лябур’е, быў жвавым, шчуплым і спраўным. Хутка навучаўся й у сем гадоў бегла размаўляў па-польску, нямецку, рабіў посьпехі ў лацінскай мове. Любіў польскі строй, абураўся калі да яго зьвярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму й размаўляйце са мной па-польску»[9].
Улетку 1647 нечакана захварэў: як сьцьвярджалі адны — атруціўся садавінай, паводле ж іншых — заразіўся дызэнтэрыяй ад паморскіх ваяводзічаў Дэнгафаў. Пасьля дзён хваробы й крываўкі памёр. Ягоная сьмерць моцна паўплывала на караля Ўладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаваньне ў Кракаў.
У гонар яго быў названы заснаваны ў 1643 горад Казімер у Бабруйскім старостве. Горад праіснаваў толькі 12 гадоў і быў зьнішчаны ў 1655 годзе.