Забойцы кветкавага месяца | |
Killers of the Flower Moon 𐓀𐓣͘𐓪͘𐓬𐓘 𐒹𐓧𐓘𐓮𐓤𐓘 𐓓𐓣͘𐓤𐓘 𐓊ʼ𐓟𐓵𐓟 | |
Жанр | трылер[d], драматычны фільм, дэтэктыўны фільм[d], фільм паводле кнігі[d], вэстэрн[d] і крымінальны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Забойцы кветкавага месяца: Забойства осэйджаў і нараджэньне ФБР[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Тэльма Шунмейкэр[d] |
Мастак | Dante Ferretti[d] |
Вытворчасьць | Appian Way Productions[d], Apple TV+ і Imperative Entertainment[d] |
Распаўсюд | Paramount Pictures, Apple TV+ і UIP-Dunafilm[d][2] |
Дата выхаду | 20 траўня 2023[3], 6 кастрычніка 2023, 18 кастрычніка 2023, 19 кастрычніка 2023[2], 20 кастрычніка 2023 і 20 кастрычніка 2023[4] |
Працягласьць | 206 хвіліна[5][6][7] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова і Osage[d] |
Бюджэт | 200 000 000 $ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Забойцы кветкавага месяца» (па-ангельску: Killers of the Flower Moon, осэйдж: 𐓀𐓣͘𐓪͘𐓬𐓘 𐒹𐓧𐓘𐓮𐓤𐓘 𐓓𐓣͘𐓤𐓘 𐓊ʼ𐓟𐓵𐓟) — амэрыканскі эпічны драматычны фільм-вэстэрн[8] 2023 году рэжысэра Мартына Скарсэзэ, які напісаў сцэнар поруч з Эрыкам Ротам. Кінастужка базуецца на аднайменнай кнізе 2017 году, якая ў сваю чаргу, грунтуецца на сапраўднай гісторыі сэрыі забойстваў заможных індзейцаў племені осэйдж у 1920 гадах[9][10]. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дыкапрыё, Робэрт Дэ Ніра і Лілі Гладстоўн. Іншыя ролі выканалі Джэсі Плэманз, Танту Кардынал, Джон Літгаў і Брэндан Фрэйзэр. Гэта ўжо шостая мастацкая супраца паміж Скарсэзэ і Дыкапрыё, а таксама дзясятая паміж Скарсэзэ і Дэ Ніра[11]. Гэта адзінаццатая і апошняя супраца паміж Скарсэзэ і ягоным музычным партнэрам Робі Робэртсанам, які памёр за два месяцы да выхаду фільму, які быў прысьвечаны музыку[12].
Распрацоўка твору пачалася ў сакавіку 2016 году, калі калі кампанія Imperative Entertainment здабыла правы на адаптацыю кнігі. Скарсэзэ і Дыкапрыё былі далучаныя да фільму ў 2017 годзе. Чакалася, што распрацоўка фільму пачнецца ў 2018 годзе. Аднак шэраг затрымак, у тым ліку праз пандэмію каранавіруснай інфэкцыі, пачатак працы над фільмам адбыўся ў 2021 годзе, пасьля таго як Apple TV+ поруч з Paramount Pictures пацьведзілі, што будуць фінансаваць вытворчасьць кінастужкі. Прэм’ера «Забойцаў кветкавага месяца» адбылася на 76-м Канскім кінафэстывалі 20 траўня 2023 году. У кінатэатрах сьвету кінастужка трапіла ў другую палову кастрычніка 2023 году[13][14].
Правадыр племя осэйдж ладзіць пахаваньне цырыманіяльнай піпкі, што сымбалізуе пачатак асыміляцыі сваіх нашчадкаў у белае грамадзтва ЗША. Блукаючы па рэзэрвацыі Аклагомы, дзе маецца штогадовы фэномэн «кветкавы месяц», калі буйныя расьліны забіваюць меншыя блізу траўня[15], некалькі осэйджаў знаходзяць нафту, якая б’е зь зямлі. Племя становіцца заможным, бо яно захавала правы на карысныя выкапні. Кангрэс прымае закон, які патрабуе, каб грашыма індзейцаў кіраваліся белымі апекавальнікамі, бо тады лічылася, што індзейцы былі некампетэнтнымі ў справах фінансаў.
У 1919 годзе Эрнэст Бэркгарт (Леанарда Дыкапрыё) вяртаецца зь Першай сусьветнай вайны да свайго дзядзькі ўладальніка ранча Ўільяма Кінга Гэйла (Робэрт Дэ Ніра). Ягоны брат Байран (Скот Шэпэрд) таксама жыве з Гэйлам на ранча. Браты ў ночы рабуюць заможных осэйджаў, а іхны дзядзька Гэйл працуе намесьнікам шэрыфа рэзэрвацыі і ёсьць прыязным дабрадзеем осэйджаў, размаўляючы на іх мове і даючы ім час ад часу падарункі. Тым ня менш, Гэйл таемна прыдумляе схемы забойстваў і скраданьня багацьцяў племені. Ён распавядае Эрнэсту, які працуе кіроўцам аўта, каб той суправаджаў Молі Кайл (Лілі Гладстоўн), якая ёсьць прадстаўніцаў заможнай сям’і осэйджаў, якая валодае нафтавымі радовішчамі. У рэшце рэшт, паміж маладымі запальваецца каханьне, пасьля чаго ладзіцца вясельле. Цырымонія спалучае ў сябе элеменэты як каталіцтва, гэтых традыцыйных веравызнаваньняў осэйджаў.
Гэйл кажа Эрнэсту, што ён успадкуе ўсю маёмасьць Молінай сям’і, калі памрэ большасьць зь іх. Гэйл ладзіць сэрыю забойстваў некалькіх заможных осэйджаў. Пасьля таго, як сястра Молі Міні (Джыліян Дыян) памірае ад таямнічай хваробы, іншую сястру мяцежную Ганну (Кара Джэйд Маерз) забіваюць з агнястрэльнай зброі. Маці жанчынаў Лізі К’ю (Танту Кардынал) абвінавачвае белых жыхароў рэзэрвацыі на радзе племені. Аднак, у хуткім часе памірае і Лізі. Не зважаючы на тое, што Эрнэст кахае Молі і іхных дзяцей, Гэйл пераконвае Эрнэста, каб Молі пачала курс лекаваньня інсулінам, бо жанчына хварэе на цукровы дыябэт. Аднак, замест інсуліну Молі атрымлівае ад карумпаваных братоў-лекараў Шун атруту. Гэйл замаўляе забойства індзейца Гэнры Роана (Ўільям Бэла), першага мужа Молі. Таксама забіваецца чарговая Моліна сястра Рыта (Джана Колінз) зь ейным мужам праз выбух дому. Молі ўспадкоўвае ўсю маёмасьць сям’і. Мясцовы шэрыф і судзьдзі не расьсьледуюць чараду забойстваў, бо яны маюць сувязі з Гэйлам. Прадстаўнікі осэйдж, бачачы такія справы, ладзіць візыт у Вашынгтон, каб зьвярнуцца да Кангрэсу. Молі замаўляе прыватнага дэтэктыва Ўільяма Бэрнза (Гэры Басараба), якога зьбівае і выганяюць з рэзэрвацыі банда, ачоленая Эрнэстам.
Не зважаючы на аслаблены стан, Молі выпраўляецца ў Вашынгтон з дэлегацыяй осэйджаў, дзе зьвяртаецца да прэзыдэнта Кальвіна Куліджа па дапамогу. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў адпраўляе агента Томаса Бруса Ўайта-старэйшага (Джэсі Плэманз) і ягоных памочнікаў, якія хутка выкрываюць праўду. Гэйл спрабуе падчысьціць сьляды, ладзячы забойства некалькіх сваіх наёмных забойцаў, але Ўайт арыштоўвае яго і Эрнэста. Агенты выратоўваюць Молі, і жанчына, нарэшце, атрымлівае належную мэдычную дапамогу. Ўайт робіць ціск на Эрнэста, прымушаючы яго даць паказаньні супраць Гэйла ў абмен на прававую абарону. На судовым паседжаньні Гэйлавы адкават Гамільтан (Брэндан Фрэйзэр) не дае магчымасьць Эрнэсту выступіць, а пазьней спрабуе пераканаць яго, што ўсе паказаны былі выбітыя сілай. За кратамі Эрнэст даведваецца, што ягоная дачка памірае. Улічваючы за Молі была цяжарная за час ейнага ўмоўнага лекаваньня, гэта пераконвае Эрнэста сьведчыць супраць дзядзькі. Молі ў апошні раз сустракаецца з Эрнэстам, але сыходзіць ад яго, калі ён не прызнаецца ў тым, што спрабаваў атруціць яе.
У канцы дзеі вынікі падсумоўваюцца ў форме радыёперадачы. Паводле выраку лекары Шун былі вызваленыя праз адсутнасьць доказаў. Гэйл і Эрнэст атрымалі турэмныя тэрміны, але празь некаторы час былі вызваленыя зь вязьніцы, не зважаючы на пратэст осэйджаў. Молі пасьля разыходу з Эрнэстам памерла ад цукровага дыябэту.
На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 93% зь сярэднім рэйтынгам 8,6/10, базуючыся на 364 рэцэнзіях крытыкаў. На іхную думку, маючы выкрыць велічэзную тэму, з улікам часу кінастужкі і ейным дасягненьнем, фільм — цьвярозая ацэнка адносінаў ЗША з карэннымі народамі, а таксама яшчэ адзін мастацкі посьпех Мартына Скарсэзэ і ягоных калегаў[16]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 89 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 63 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра агульную ухвалу[17]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку А— паводле шкалы ад А да F.