Зіґмас Зінкявічус | |
Zigmas Zinkevičius | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1925[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Юодаўсяй |
Дата сьмерці | 20 лютага 2018[2] (93 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | мовазнавец, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, палітык |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | Нарвэская акадэмія навук[d] і Каралеўская акадэмія славеснасці, гісторыі і антыкварыяту[d] |
Узнагароды | |
Зі́ґмас Зінкя́вічус (лет. Zigmas Zinkevičius; 4 студзеня 1925, Юодаўсяй(lt), цяпер Вілкамірскі раён — 20 лютага 2018) — летувіскі лінгвіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, дзейны сябар Летувіскай акадэміі навук[4]. Аўтар працаў у галіне індаэўрапеістыкі (балтыстыкі), балта-славянскіх моўных стасункаў, праблемаў летувіска-расейскага дзьвюхмоўя, анамастыкі. Дасьледаваў яцьвяскую мову, гісторыю і дыялекты летувіскае мовы.
Скончыўшы ў 1945 року гімназію ў Вількаміры, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт[4], дзе вывучаў лінгвістыку. У 1955 абараніў доктарскую дысяртацыю па тэме «Гістарычныя рысы залежных займеньнікаў у летувіскай мове». У 1956—1962 быў дэканам факультэту гісторыі і філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. За сваю працу «Летувіская дыялекталёгія» (1966) Зіґмас Зінкявічус атрымаў ступеню габілітаванага доктара, а цераз два рокі стаў прафэсарам. У 1973 атрымаў пасаду загадчыка катэдры летувіскай мовы Віленскага ўнівэрсытэту. З 1988 — загадчык катэдры балтыйскае філялёгіі.
Чалец Каралеўскай швэдзкай акадэміі пісьмовасьці, гісторыі і старажытнасьці (1982), Летувіскае акадэміі навук (1990), Нарвэскае акадэміі навук (1991), Летувіскае каталіцкае акадэміі навук (1991) і Латвійскае акадэміі навук (1995). Валодае ангельскай, беларускай, нямецкай, польскай, расейскай, украінскай і францускай мовамі[5]. Зінкявічус лічыцца адным з найбольш цытаваных летувіскіх лінгвістаў.
У 1996—1998 — міністар адукацыі і навукі Летувы. У 1999 абраны старшынём хрысьціянска-дэмакратычнае партыі[5]. У 2000—2004 быў дэпутатам Сэйму Летувы.
У сваёй кнізе «Ўсходняя Летува ў мінулым і сучаснасьці» (лет. «Rytų Lietuva praeityje ir dabartyje», у 1996 годзе выйшаў расейскі пераклад рас. «Восточная Литва в прошлом и настоящем») заклікае замяніць навуковы тэрмін старабеларуская мова «больш карэктным» — «канцылярская славянская мова Летувіскай дзяржавы»[6]:
![]() |
…гэтая пісьмовая мова выкарыстоўвалася выняткова ў дзяржаўнай канцылярыі і зьнікла, як толькі была замененая польскай мовай Арыгінальны тэкст (рас.)
…этот письменный язык использовался исключительно в государственной канцелярии и исчез, как только был заменен польским языком
|
![]() |
У расейскім перакладзе імёны вялікіх князёў літоўскіх падаюцца выняткова з канчаткамі «-us» і «-as»: Міндаўгас, Гедымінас, Альгердас, Вітаўтас і г. д. Гісторык і мовазнаўца Мікалай Нікалаеў зьвяртае ўвагу на тое, што Зінкявічус зьмешвае навуковае дасьледаваньне зь летувіскім нацыяналізмам, замоўчваючы і ігнаруючы нязручныя для летувісаў факты[6].