Казімер Функ | |
па-польску: Kazimierz Funk | |
Дата нараджэньня | 23 лютага 1884[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 лістапада 1967[2] (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца вучобы | |
Занятак | біяхімік, хімік |
Навуковая сфэра | біяхімія |
Сябра ў | Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d] |
Казі́мер Функ (па-польску: Kazimierz Funk; 23 лютага 1884, Варшава — 19 студзеня 1967, Олбані, Нью-Ёрк) — польскі біяхімік. У 1912 годзе ўвёў панятак вітамін.
Ён вучыўся ў Бэрліне і ў Швайцарыі. У 1904 годзе ён атрымаў навуковую ступень доктара навук у Бэрнскім унівэрсытэце. Ён пачынаў сваю працу спачатку ў інстытуце Пастэра ў Парыжы. Пазьней ён працаваў у Бэрліне і Лёндане. Публікуючы працы аб захворваньнях, зьвязаных зь недахопам вітамінаў, у тым ліку аб бэры-бэры, ён увёў у 1912 годзе тэрмін «вітаміны». У 1915 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе ён атрымаў грамадзянства ў 1920 годзе. У 1923 годзе ён вярнуўся ў Польшчу, дзе працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытуту гігіены. У 1927 годзе ён зноў пакінуў Польшчу ў напрамку Парыжу. У 1936 годзе ён здолеў расшыфраваць структуру вітаміна B1 і распрацаваў мэтад яго сынтэзаваньня. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ён канчаткова пераехаў у ЗША. Ён памёр у 1967 годзе ад ракавага захворваньня.
Яму першаму атрымалася ізаляваць нікатынавую кісьлю (адзін зь вітамінаў B).
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|