Кампабаса | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 701 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0874 | ||
Паштовы індэкс: | 86100 | ||
Нумарны знак: | CB | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°33′39.60″ пн. ш. 14°40′6.24″ у. д. / 41.561° пн. ш. 14.6684° у. д.Каардынаты: 41°33′39.60″ пн. ш. 14°40′6.24″ у. д. / 41.561° пн. ш. 14.6684° у. д. | ||
Кампабаса | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.campobasso.it |
Кампаба́са (па-італьянску: Campobasso) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Малізэ, цэнтрам якога і ёсьць. Гэта таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Паходжаньне Кампабаса дасюль аспрэчваецца. Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй, горад быў заснаваны лянгабардамі да VIII стагодзьдзя як умацаваны лягер на схіле ўзгорка, дзе цяпер стаіць замак. Верагодна, што горад быў рэзыдэнцыяй васалаў герцага Спалецкага. Пасьля нармандзкай заваёвы Паўднёвай Італіі Кампабаса страціў сваё значэньне абарончага апірышча, але стаў значным гандлёвым і адміністрацыйным цэнтрам. З 1330 па 1745 гады горадам кіраваў род Манфортэ-Гамбатэза, які пабудаваў замак і заклаў манэтны двор. Пазьней уладаньне трапіла ў рукі родаў Дзі Капуа, Гандзага, Вітальяна, Карафа і Рамана. Першапачатковы стары горад Кампабаса зьмяшчаўся ля замку Манфортэ, але ў 1732 годзе жыхары пабудавалі новы горад на раўніне ніжэй[3]. У 1763 годзе мяшчане канчаткова пакінулі стары горад і пасяліліся ў даліне. Цяперашні горад быў пашыраны ў 1814 годзе каралём Неапалю Ёахімам Мюратам.
Кампабаса быў арэнай жорсткіх баёў за часам Другой сусьветнай вайны. У кастрычніку і лістападзе 1943 году бітва паміж нямецкімі і канадзкімі войскамі за авалоданьне горадам прывяла да зьнішчэньня многіх грамадзкіх будынкаў, у тым ліку мэрыі і архіваў. Было забіта трыццаць восем мірных жыхароў, у тым ліку мясцовы біскуп.