Кастын Курэля | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 ліпеня 1984[1] (40 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2013 2013 2013—2016 2016—2017 2018 |
Спортул → Дынама Менск (арэнда) Унівэрсытаця Краёва Валунтар Акадэміка Клінчэнь |
119 (23) 14 (6) 56 (13) 15 (0) |
Зборныя | ||
2011 | Румынія | 1 (0) |
Кастын Рамэо Курэля (па-румынску: Costin Curelea; нарадзіўся 11 ліпеня 1984 году, Бухарэст, Румынія) — румынскі футбаліст, нападнік. У 2011 годзе правёў 1 матч у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі.
У сваім першым матчы за «Спортул» Кастын забіў два галы. У Лізе 1 згуляў свой першы матч супраць клюбу «Уніра», 31 ліпеня 2004 году. Праз два месяцы яму ўдалося забіць свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне. У канцы сэзону 2005—2006 гадоў «Спортул» быў паніжаны ў клясе паводле фінансавых чыньнікаў, але Кастын вырашыў працягнуць выступы за клюб. З таго часу ён неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды. У сэзоне 2006—2007 гадоў, Курэля забіў 14 галоў у 29 матчах[2].
У сакавіку 2013 году на правах арэнды перайшоў у менскае «Дынама». Кантракт быў разьлічаны да ліпеня 2013 году з далейшым правам выкупу[3]. Паводле словаў Сяргея Гурэнкі запрашэньне румына ў беларускі клюб было ініцыятывай Алега Пратасава, які ў свой час працаваў у Румыніі й запрыкмеціў гульца[4]. У пачатку ліпеня менскае «Дынама» ня здолела дамовіцца пра выкуп гульца і Курэля пакінуў беларускі клюб па сканчэньні тэрміну арэнды[5].
У 2011 годзе правёў матч за нацыянальную зборную Румыніі.