Сьвятыя лясы кая міджыкенда | |
---|---|
Sacred Mijikenda Kaya Forests* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Кенія |
Тып | культурны |
Крытэры | iii, iv, v |
Спасылка | 1231rev |
Рэгіён** | Афрыка |
Каардынаты | Каардынаты: 3°55′55″ пд. ш. 39°35′46″ у. д. / 3.93194° пд. ш. 39.59611° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2008 (32-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Кая — сьвятыя лясы афрыканскага народу міджыкенда. Разьмешчаныя ўздоўж кенійскага ўзьбярэжжа Індыйскага акіяна агульнай працягласьцю каля 200 км. У гаёх захаваліся асобныя ўмацаваныя вёскі (таксама вядомыя як кая), найстарэйшыя зь якіх паўсталі ў XVI стагодзьдзі. Вёскі былі населеныя плямёнамі міджыкенда да 40-х рокаў XX стагодзьдзя, а ў цяперашні час шануюцца іхнімі нашчадкамі як сьвятыні і месцы жыхарства продкаў.
У 2008 року 11 сьвятых гаёў кая агульнаю плошчай 1538 га былі занесеныя ў Сьпіс сусьветнае спадчыны UNESCO[1]. У 2009 року традыцыі і практыкі, асацыяваныя з паселішчамі кая ў сьвятых гаёх міджыкенда, была занесеныя ў Сьпіс нематэрыяльнае спадчыны UNESCO[2].