Кевін-Прынс Баатэнг | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 186 см[3] | |
Вага | 77 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2007 2007—2009 2009 2009—2010 2010—2011 2010—2011 2011—2013 2013—2015 2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019 2019—2020 2020 2020—2021 2021—2023 |
Гэрта II Гэрта Тотэнгэм Готспур → Барусія Дортмунд (арэнда) Портсмут Джэноа → Мілян (арэнда) Мілян Шальке-04 Мілян Ляс-Пальмас Айнтрахт Франкфурт Сасуолё → Барсэлёна (арэнда) Фіярэнтына → Бэшыкташ (арэнда) Монца Гэрта |
22 (4) 42 (4) 14 (0) 10 (0) 22 (3) 0 (0) 26 (3) 48 (7) 46 (6) 11 (1) 28 (10) 31 (6) 13 (4) 3 (0) 14 (1) 11 (3) 25 (5) 35 (0) |
Зборныя | ||
2010—2014 | Гана | 15 (2) |
Кевін-Прынс Баатэнг (па-нямецку: Kevin-Prince Boateng; нарадзіўся 6 сакавіка 1987 году, Бэрлін, ФРН) — колішні ганскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Ганы. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы. Мае таксама й нямецкае грамадзянства.
Баатэнг пачаў кар’еру ў дзіцячай камандзе «Райнікендорфэр Фюксэ» й далучыўся да клюбу «Тотэнгэм Готспур» пасьля 13 гадоў, праведзеных у бэрлінскай «Гэрце». Трансфэр адбыўся 31 ліпеня 2007 году й абышоўся ангельцам у 4,7 млн фунтаў. Гулец дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лістапада 2007 году ў матчы супраць клюбу «Мідлзбра». Другую палову сэзону 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў дортмундзкай «Барусіі», згуляўшы за яе 10 матчаў у Бундэсьлізе.
14 жніўня 2010 году перайшоў з ангельскага «Портсмуту» ў італьянскі «Джэноа», падпісаўшы з генуэзцамі 4-гадовы кантракт. Аднак ужо праз чатыры дні, 18 жніўня 2010 году, Кевін-Прынс перайшоў у «Мілян» на правах арэнды з правам наступнага выкупу[4][5]. За некалькі матчаў Баатэнг даказаў, што ён гулец асновы. 4 сьнежня 2010 году ў матчы 15 туру чэмпіянату Італіі Баатэнг забіў свой першы гол за новы клюб.
30 жніўня 2013 году стала вядома, што гулец сышоў зь «Міляну» й перайшоў у нямецкі клюб «Шальке-04»[6].
Кевін-Прынс выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя Нямеччыны. Паўабаронцу прапанавалі гуляць за зборную Ганы на чэмпіянаце сьвету па футболе 2006 году, але ён адмовіўся, чым моцна парадаваў галоўнага трэнэра «Гэрты», і вырашыў выступаць за Нямеччыну. 27 сакавіка 2007 году нямецкія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Баатэнг заявіў трэнэру зборнай Нямеччыны, Ёахіму Лёву, пра свой намер гуляць за зборную Ганы[7][8].
«Тотэнгэм Готспур»:
«Мілян»:
«Айнтрахт»:
«Барсэлёна»: