Кевін Строотман | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 лютага 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2011 2011 2011—2013 2013—2018 2018—2023 2021 2021—2022 2022—2023 2023—2024 |
Спарта Ратэрдам Утрэхт ПСВ Эйндговэн Рома Алімпік Марсэль → Джэноа (арэнда) → Кальяры (арэнда) → Джэноа (арэнда) Джэноа |
76 (8) 14 (2) 62 (8) 102 (10) 64 (3) 18 (0) 10 (0) 30 (2) 27 (0) |
Зборныя | ||
2011—2019 | Нідэрлянды | 46 (3) |
Кевін Строотман (па-нідэрляндзку: Kevin Strootman; нарадзіўся 13 лютага 1990 году, Рыдэркерк, Нідэрлянды) — колішні нідэрлядзкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’еру Кевін пачынаў у ратэрдамскай «Спарце», ягоныя першыя сэзоны апынуліся вельмі пасьпяховымі, і пазьней ён перайшоў ва «Утрэхт». Ува «Утрэхце» правёў досыць кароткі тэрмін, бо яго заўважылі сэлекцыянэры ПСВ.
28 чэрвеня 2011 году Кевін падпісаў кантракт з ПСВ[4].
19 ліпеня 2013 году ПСВ і «Рома» дамовіліся аб пераходзе гульца, сумма ўгоды склала 17 млн эўра, якая можа патэнцыйна павялічыцца да 19 млн эўра[5].
Кевін гуляў за ўсе ўзроставыя каманды зборнай Нідэрляндаў, пасьля чаго быў выкліканы ў асноўную зборную. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі 9 лютага 2011 году, замяніўшы Тэо Янсэна.
ПСВ: