Кляшчэлі лац. Klaščeli | |||||
польск. Kleszczele | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Места з: | 1523—1950 1993 | ||||
Мясцовая назва: | Kliščeli | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Гайнаўскі | ||||
Гміна: | Кляшчэлі | ||||
Бурмістар: | Аляксандар Сяліцкі | ||||
Плошча: | 46,71 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 1308 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | + 48 (85) | ||||
Паштовы індэкс: | 17-250 | ||||
TERYT: | 3202605074 | ||||
Нумарны знак: | BHA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′23.30″ пн. ш. 23°19′31.40″ у. д. / 52.5731389° пн. ш. 23.3253889° у. д.Каардынаты: 52°34′23.30″ пн. ш. 23°19′31.40″ у. д. / 52.5731389° пн. ш. 23.3253889° у. д. | ||||
Кляшчэлі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kleszczele.pl |
Кляшчэ́лі (польск. Kleszczele, падляск.: Kliščéli[1]) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1308 чалавек[2]. Знаходзяцца на аўтабільных дарогах 66 і 685; чыгуначная станцыя на лініі Чаромха — Беласток.
Кляшчэлі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царкоўная званіца, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
У 1523 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прывілей ваяводзе віленскаму Мікалаю Радзівілу з дазволам место насадити у Клешележех на земли Бельского повету. 22 сакавіка таго ж году месту надалі Хэлмінская права. У 1533 годзе Кляшчэлі перайшлі да каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, якая правяла валочную памеру, прыпісваючы да места вёскі: Косная (цяпер Дашы), Дабравода, Нурэц (Чаромха), Бабічы (Кузава) і Трубянка. У 1544 годзе Бона Сфорца фундавала ў Кляшчэлях касьцёл.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Кляшчэлі перайшлі да Каралеўства Польскага. На 1576 год тут было 385 будынкаў[3]. У 1578 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст дазволіў мяшчанам гандаль сольлю. На 1580 год Кляшчэлі былі другім колькасьцю насельніцтва местам Падляшша. 21 лістапада 1581 годзе каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала месту герб: «у чырвоным полі Божае Ягня з харугвай»[4]. У 1659 годзе Кляшчэлі зьнішчылі маскоўскія захопнікі. На 1660 год у месьце засталося толькі 13 будынкаў. У 1772 годзе а. Юры Сасноўскі заснаваў у Кляшчэлях царкоўную школу для будучых уніяцкіх сьвятароў (у ёй навучаўся Міхал Баброўскі)[5]. У 1777 годзе вялікі пажар зьнішчыў места. У гэты час тут быў 181 будынак.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кляшчэлі апынуліся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Беластоцкай вобласьці. У 1843 годзе яны ўвайшлі ў склад Бельскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1845 год тут было 217 будынкаў. 6 чэрвеня 1868 году зьявіўся праект расейскага гербу Кляшчэляў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кляшчэлі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кляшчэлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Кляшчэлі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Кляшчэлі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кляшчэлі Польскай Народнай Рэспубліцы, у складзе Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 23 кастрычніка 1946 году аддзел рэпатрыяцыі Бельскага павету склаў справаздачу, у якой паведаміў пра зварот мясцовага органа ўлады (народнай рады) ў Кляшчэлях да Сталіна з просьбай вярнуць вёску ў склад Савецкага Саюзу[6].
У 1950—1993 гадох Кляшчэлі мелі статус вёскі.
|