Кляўдыюс (імпэратар рымскі)

Кляўдыюс

Кляўдыюс (10 — 54) — імпэратар рымскі (41 — 54). Паходзіў з дынастыі Юліяў—Кляўдыюсяў, імкнуўся да цэнтралізацыі імпэратарскай улады і ўмацаваньня ваеннай дыктатуры. Ён заклаў асновы бюракратычнага імпэратарскага апарату, але некалькі зьмякчыў тэрарыстычны рэжым сваіх папярэднікаў — Тыбэрыюса і Калігулы. У час яго панаваньня была заваяваная Брытанія (43), у гонар чаго атрымаў імя сын Кляўдыюся Брытанік. Быў атручаны сваёй жонкай Агрыпінай Малодшай, якая даводзілася маці ўсыноўленага ім пасынка Нэрона.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляўдыюс (імпэратар рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў