Кляўдыя Шыфэр | |
![]() Кляўдыя Шыфэр | |
Дата нараджэньня | 25 жніўня 1970 (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Райнбэрг, Нямеччына |
Рост | 180 см |
Вага | 58 кг |
Грудзі | 95 см |
Стан | 62 см |
Колер валасоў | бляндынка |
Вочы | блакітныя |
Кляўдыя Шыфэр (нарадзілася 25 жніўня 1970) — нямецкая топ-мадэль.
Кляўдыя Шыфер нарадзілася ў Райнбэргу, расла ў Дзюсэльдорфе. У мадэльным бізнесе дэбютавала ў 1987 годзе. Тады 17-гадовая дзяўчына пазнаёмілася ў начным клюбе з дырэктарам мадэльнага агенцтва Metropolitan. Кляўдыя пераехала ў Парыж і зьнялася для вокладкі часопіса Elle. Пазней яна атрымала выгодны кантракт на паказ мадэляў ад моднага дому Chanel. Кантракт з Chanel, рэклямная кампанія для Guess Jeans, некалькі доўгатэрміновых кантрактаў з Revlon зрабілі Шыфер адной з самых высокааплатных мадэляў у сьвеце.
За мадэльную кар'еру Кляўдыя зьявілася на вокладках часопісаў недзе 500 разоў. Нямецкія СМІ стала ўносяць яе ў сьпіс найбагацейшых жанчын Нямеччыны. За кожны працоўны дзень яна атрымлівала каля 50 тысяч даляраў. Часопіс «Форбс» ацэньвае яе багацьце ў 55 мільёнаў даляраў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кляўдыя Шыфэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў