Кошыцы | |||||
славац. Košice | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1230 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Кошыцкі | ||||
Рэгіён: | Абаў | ||||
Прэзыдэнт места: | Рыхард Рашы | ||||
Плошча: | 243,752721 км² | ||||
Вышыня: | 255 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 240 688 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 987,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-55 | ||||
Паштовы індэкс: | 040 00 | ||||
NUTS: | 599981 | ||||
Нумарны знак: | KE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°43′0″ пн. ш. 21°15′0″ у. д. / 48.71667° пн. ш. 21.25° у. д.Каардынаты: 48°43′0″ пн. ш. 21°15′0″ у. д. / 48.71667° пн. ш. 21.25° у. д. | ||||
Кошыцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.kosice.sk |
Ко́шыцы (па-славацку: Košice, па-нямецку: Kaschau, па-вугорску: Kassa) — другі па велічыні горад Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Кошыцкага краю, месьціца на рацэ Горнадзе, каля самай мяжы з Вугоршчынай.
Кошыцы ёсьць важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славаччыны. Тут разьмешчаны другі па велічыні ўнівэрсытэт краіны, а таксама маюцца мноства музэяў, выстаўкавых галерэяў і тэатраў. У горадзе месьціцца мэталюргічны камбінат U. S. Steel Košice, які зьяўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгункавую сетку й міжнародны аэрапорт.
Першы раз Кошыцы былі узгаданыя ў 1230 годзе. А з XIV стагодзьдзя горад становіцца другім па значнасьці горадам Славаччыны, якая на той момант уваходзіла ў Вугорскае каралеўства. У XV стагодзьдзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагодзьдзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстаньняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Фэрэнца Ракошы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўнівэрсытэт. У 1919 годзе ў Кошыцы была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадох горад быў акупаваны Вугоршчынай.
Галоўнай падзеяй спартовага жыцьцё гораду зьяўляецца традыцыйны кошыцкі маратон. Гэтае штогадовае спаборніцтва традыцыйна праходзіць у першую нядзелю кастрычніка й зьбірае некалькі тысячаў удзельнікаў[2].
У Кошыцах базуецца аднайменны футбольны клюб, які браў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў сэзону 1997—1998 гадоў (першым са славацкіх клюбаў).
У 2012 годзе ў цэнтры гораду й ягоным навакольлі пройдзе чэмпіянат сьвету па спартовым арыентаваньні сярод юнакоў[3]. У старым цэнтры пройдзе спрынт (дыстанцыя з чаканым часам пераможцы 15 хвілінаў), а ў навакольлі, сярод карставых формаў рэльефу, пройдуць спаборніцтвы ў астатніх дысцыплінах.
|
|