Кракатаў (па-інданэзійску: Krakatau) — дзейны вулькан у Інданэзіі, разьмешчаны на Малайскім архіпэлягу ў Зондзкім праліве, паміж астравамі Ява і Суматра.
Плошча астравоў 10,5 км². Вышыня гэтага вулькана 813 м. Да вывяржэньня 1883 году вулькан быў значна вышэй і ўяўляў сабой адзін вялікі востраў. Аднак наймагутнейшае вывяржэньне 1883 году разбурыла востраў і вулькан.