Кугарчынскі раён

Кугарчынскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мракава
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 3400 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+5, Екацерынбургскі час
Тэлефонны код 34789
Паштовыя індэксы 4533ХХ
Код аўтам. нумароў 02 і 102
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кугарчы́нскі раён (па-расейску: Кугарчинский район; па-башкірску: Күгәрсен районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Мракава.

Кугарчынскі раён мяжуе зь Зілаірскім, Зіянчурынскім, Куюргазінскім, Мелеузаўскім і Бурзянскім раёнамі, а таксама з Арэнбурскай вобласьцю. Плошча раёну складае 3372,64 км².

Кугарчынскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 28649 чалавек. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць башкіры (55,1%), далей ідуць расейцы (28,9%) і татары (13%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кугарчынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў