Курт Гёдэль

Курт Гёдэль
па-нямецку: Kurt Friedrich Gödel
Дата нараджэньня 28 красавіка 1906(1906-04-28)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 студзеня 1978(1978-01-14)[1][2][6][…] (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці голад[d][1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, фізык
Навуковая сфэра тэорыя мностваў, матэматычная лёгіка[3], аналітычная філязофія[d], матэматыка[3], фізыка[3], тэорыя рэлятыўнасьці[d][3], лёгіка[3], лёгіка прэдыкатаў[d][3], філязофія[3] і філязофія матэматыкі[d][3]
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Француская акадэмія навук[9] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША
Навуковы кіраўнік Ганс Хан[d][10]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Курт Гёдэль (па-нямецку: Kurt Gödel; 28 красавіка 1906 — 14 студзеня 1978) — амэрыканскі лёгік і матэматык, вынаходнік важных законаў матэматычнай лёгікі, аўтар тэарэмы няпоўнасьці, суаўтар тэорыі множнасьці. Акрамя гэтага ён знайшоў нетыповыя рашэньні раўнаньняў Айнштайна.

Працы Гёделя лічацца найбольш значнымі падзеямі ў матэматыцы ХХ стагодзьдзя.

Бацькай Курта Гёдэля быў паходзячы зь Вены Рудольф Гёдэль, кіраўнік і саўладальнік тэкстыльнай фірмы ў Брне. Маці, Марыяна Хандсхух, была на 14 гадоў маладзей за мужа, але мела выдатную адукацыю (вучылася ў Францыі). Курт быў малодшым з двух сыноў.

Курт Гёдэль меў звыклае дзяцінства, акрамя таго, што ва ўзросьце 6 гадоў ён захварэў рэўматызмам. Гэтая хвароба можа паўплываць і на сэрца хворага, і Курт быў у гэтым упэўнены, хоць не засталося аб гэтым ніякіх пацьверджаньняў. Ва ўзросьце 12 гадоў Курт стаў грамадзянінам толькі што створанай Чэхаславакіі. У 23-гадовым узросьце ён стаў грамадзянінам Аўстрыі.

Школу ў Брне Гёдэль скончыў у 1923 годзе, паступіўшы ў Венскі ўнівэрсытэт. Тут ён атрымаў ступень доктара ў 1929 годзе, навучаючыся ў Ганса Хахна, вялікага аўстрыйскага матэматыка, аднаго з стваральнікаў функцыянальнага аналізу.

У 1931 годзе Курт Гёдэль апублікаваў сваю працу «Über formal unentscheidbare Sätze der Principia Mathematica und verwandter Systeme» у якой сфармуляваў «тэарэму няпоўнасьці». З сакавіка 1933 году Гёдэль стаў прыватдацэнтам у Венскім ўнівэрсытэце.

У 1934 годзе Гёдэль прыехаў у Прынстанскі ўнівэрсытэт з цыклем лекцыяў. Гэты цыкль стаў вельмі папулярным, аднак навуковец вырашыў вярнуцца ў Эўропу ў глыбокай дэпрэсіі, якую яму давялося лячыць некалькі месяцаў.

Але незалежна ад стану здароўя, Гёдэль заставаўся вельмі працавітым вучоным, дабіўшыся ў гэты час значнага прагрэсу ў сваіх дасьледаваньнях. Аднак пасьля забойства гітлераўцамі аднаго з прафэсараў Венскага ўнівэрсытэту (у сэмінарах якога Гёдэль удзельнічаў), у яго здарыўся чарговы прыступ дэпрэсіі.

Восеньню 1938 году Гёдэль ажаніўся з Адэль Поркет, зь якой ён быў знаёмы ўжо 11 гадоў. Яны не ажаніліся раней, з-за таго, што бацькі вучонага былі катэгарычна супраць гэтага шлюбу, таму што Адэль была разьведзенай і старэй Курта на 6 гадоў.

Нацысцкія парадкі ўсталяваныя ў Аўстрыі вельмі не падабаліся Гёдэлю і ён пераехаў у Прыстан, дзе працаваў з 1938 году ў Інстытуце Пэрспэктыўных Дасьледаваньняў (Institute for Advanced Study). У 1948 годзе Гёдэль атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Да канца жыцьця Курт Гёдэль працаваў у Інстытуце Пэрспэктыўных Дасьледаваньняў у якасьці прафэсара, але са студэнтамі ён не працаваў. Яго самым блізкім сябрам у Прынстане стаў Альбэрт Эйнштэйн.

Гёдэль атрымаў узнагароду Einstein Award у 1951 годзе і пяцікутны Нацыянальны Мэдаль Навукі ў 1974 годзе. Быў сябрам Нацыянальнай Акадэміі Навук і Royal Society, сябрам Інстытута Францыі, Каралеўскай Акадэміі і ганаровым сябрам Лёнданскага Матэматычнага Таварыства. Два разы ён адмаўляўся стаць удзельнікам Венскай Акадэміі Навук. Адначасова ён адмовіўся ад усіх прапанаваных яму пасьляваенных аўстрыйскіх узнагародаў.

Пасьля эміграцыі ў ЗША Гёдэль стараўся атрымаць амэрыканскае грамадзянства. Для гэтага было неабходна здаць экзамэны, а так сама экзамэн на канстытуцыі ЗША. Гёдэль, уважліва рыхтаваўся да экзамэну і раптам зразумеў, што сама канстытуцыя мае ўнутраныя лягічныя супярэчнасьці, што хацеў растлумачыць экзамэнацыйнай камісіі. На шчасьце, яго сябры (і Альбэрт Айнштайн) не дазволілі яму гэта зрабіць.

Тэарэма няпоўнасьці зьяўляецца адной з самых вядомых працаў Гёдэля. Яна сьцьвярджае, што любая мова, якая здольная растлумачыць вызначэньне натуральных лічбаў, зьяўляецца няпоўнай), г. зн. утрымлівае выказваньні, якія нельга ні даказаць, ні абвергнуць зыходзячы з аксіёмаў мовы.

Даказаныя Гёдэлем тэарэмы маюць шырокія наступствы як для матэматыкі, так і для філязофіі.

Акрамя гэтага Курту Гёдэлю належыць праца ў вобласьці дыфэрэнцыяльнай геамэтрыі і тэарэтычнай фізыкі. Ён напісаў працу па агульнай тэорыі адноснасьці ў якой прапанаваў варыянт рашэньняў раўнаньняў Айнштайша зь якога вынікае, што будова сусьвету можа мець такую будову, у якім бег часу зьяўляецца закальцаваным (мэтрыка Гёдэля), што тэарэтычна дазваляе падарожжы праз час. Большасьць сучасных фізыкаў лічаць гэта рашэньне дакладным толькі матэматычна і ня маючым фізычнага сэнсу.

  1. ^ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Kurt Gödel // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г д е ё ж з і Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ Vědecká knihovna v Olomouci Kurt Gödel // REGO (чэс.)
  6. ^ Kurt Gödel // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  7. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11869569X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  8. ^ http://www.cemeteryregister.com/search.asp?id=NJ_PRINCETON
  9. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  10. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.