Кызыл

Кызыл
рас. Кызыл
Герб Кызылу Сьцяг Кызылу
Дата заснаваньня: 1914
Мясцовая назва: тув. Кызыл
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Тува
Кіраўнік: Карым Байлак-оалавіч Саган-оал[d]
Плошча: 97,41 км²
Вышыня: 630 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 114 181 чал. (2015)
шчыльнасьць: 1172,17 чал./км² (2015)
этнічны склад: тувінцы
нацыянальны склад: тувінцы, расейцы, хакасы (2013)
Часавы пас: UTC+7
Тэлефонны код: 39422
Паштовы індэкс: 667001–667011
Нумарны знак: 17
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 94°27′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 94.45° у. д. / 51.71667; 94.45Каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 94°27′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 94.45° у. д. / 51.71667; 94.45
Кызыл на мапе Расеі
Кызыл
Кызыл
Кызыл
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://mkyzyl.ru/

Кызы́л (па-тувінску: Кызыл) — места сталіца часткі Расеі, Тува. Галоўнае места Тувы, дзе знаходзіцца ўрад. Насельніцтва складае 114 181 асобаў, большасьць зь іх тувінцы.

Краявід Кызылу

Места знаходзіцца ў сярэдзіне Тувы на месцы злучэньня рэк Вялікі Енісей і Малы Енісей, што ўтвараюць разам раку Верхні Енісей.

Места Кызыл прыраўнены да местаў халодных, паўночных местаў. Надвор’е сухое. Зімою холадна і мала сьнега (10—20 см), вецер слабы. Сярэдняя тэмпэратупа −28,6 °C (маразы да−52,2 °C). Вясна кароткая. У траўні пачынпаецца рэзкае пацяпленьне. Лета цёплае, сухое. Бываюць частыя засухі, бо да мора далёка. Восень кароткая, пачынаецца ў верасьні. У кастрычніку пачынаюцца зіма з маразамі.

Мястэчка было заснаванае ў 1914 годзе пад назваю Белаца́рск; у 1918 годзе было перайменаванае ў Хембельдзір, а ў 1926 годзе — у Кызыл (тув. чырвоны).

Паводле перапісу Тувы 2002 году, са 104 105 жыхароў места, тувінцы склалі 58,27 % (60 663 чалавекі), расейцы — 36,54 % (38 036 чалавек), хакасы — 0,70 %, комі — 0,61 %, украінцы — 0,52 %, кіргізы — 0,39 %, татары — 0,38 %, армяне — 0,37 %, бураты — 0,28 %, іншыя — 1,96 %[1].

У месьце маецца Вышэйшая навучальная ўстанова Тувы.

  1. ^ Данные Всероссийской переписи населения 2002 года: таблица 34u-Tuva. М.: Федеральная служба государственной статистики, 2004. (2002zip, см. прим.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кызылсховішча мультымэдыйных матэрыялаў