Кім Кі Дук | |
па-карэйску: 김기덕 | |
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1960[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 сьнежня 2020[4][5] (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Ковід-19[7] |
Занятак | сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр, мантажэр, кінаактор, актор |
Навуковая сфэра | кінарэжысура[d][8] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1104118 |
Кім Кі Дук (20 сьнежня 1960, Паўднёвая Карэя — 11 сьнежня 2020, Рыга, Латвія) — паўднёвакарэйскі кінарэжысэр. Ляўрэат Канскага, Вэнэцыянскага і Бэрлінскага кінафэстываляў.
Нарадзіўся ў вёсцы Сабёні ў павеце Понхва паўднёвакарэйскай правінцыі Кэнсан-Пукто. Неўзабаве сям’я Кіма Кі Дука пераехала ў Сэул, дзе яго аддалі ў сельскагаспадарчую школу. Не давучыўшыся ў ёй, ён ва ўзросьце 17 гадоў уладкаваўся працаваць на завод. У 20 гадоў пайшоў у войска. Пяць гадоў служыў у карэйскай марской пяхоце, потым два гады правёў у царкве для сьляпых, маючы намер стаць сьвятаром. У гэты пэрыяд узмацнілася яго даўняе захапленьне жывапісам, і ён адправіўся ў Парыж, дзе ў 1990—1992 гадах вывучаў выяўленчае мастацтва.
У 1993 годзе Кім Кі Дук атрымаў узнагароду Інстытуту сцэнарыстаў (па-ангельску: Educational Institute of Screenwriting) за лепшы сцэнар да фільму «Мастак і злачынец, прысуджаны да сьмерці». Некаторы час ён падарожнічаў па Эўропе і выстаўляўся як мастак. Пасьля яшчэ двух сцэнарысцкіх узнагарод адбыўся яго рэжысэрскі дэбют зь фільмам «Кракадзіл» (1996). Далей прызнаньне атрымалі фільмы «Дзікія жывёлы» (1996), «Гатэль „Птушыная клетка“» (1998) і экспэрымэнтальны фільм «Рэальная выдумка» (2000), зьняты дзесяцьцю кінакамэрамі ўсяго за 200 хвілін. Ляўрэат Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом», Канскага кінафэстывалю за фільм «Арыран», Бэрлінскага кінафэстывалю — за стужку «Самарыцянка». Таксама вядомы як аўтар фільмаў «Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна», «Нацягнутая цеціва», «Час», «Уздых».
Прыехаў у Латвію 20 лістапада 2020 году, а пачынаючы з 5 сьнежня не выходзіў на сувязь. Пазьней выявілася, што ён памёр 11 сьнежня ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19[9].