Кінг (востраў, Тасманія)

Кінг
Востраў Кінг — выгляд з космасу
Востраў Кінг — выгляд з космасу
Месца Басаў праліў
Плошча 1098 км²
Найвышэйшы пункт 213 м
Краіна Аўстралія
Вобласьць Тасманія
Насельніцтва (2007[1]) 1723чалавек
Каардынаты 39° пн. ш. 143° у. д. / 39° пн. ш. 143° у. д. / 39; 143Каардынаты: 39° пн. ш. 143° у. д. / 39° пн. ш. 143° у. д. / 39; 143
Кінг на мапе Аўстраліі
Кінг
Кінг
Кінг

Кінг — востраў у Басавым праліве непадалёк ад паўночна-заходняга ўскрайка вострава Тасманія, належыць Аўстраліі, уваходзіць у склад штату Тасманія. Плошча вострава 1100 км², насельніцтва каля 1570 чалавек (2005), сярэдні ўзрост 43,1 гады.

На востраве разьмешчаны вальфрамавыя руды (здабываецца мінэрал шэяліт). Блізка ад вострава ляжыць мноства затанулых караблёў. Вакол вострава расьце вялікая колькасьць водарасцяў, якія выкідваюцца штармамі на бераг.

28 лістапада 2004 году на бераг вострава Кінг выкінулася больш за 70 кітоў і 30 дэльфінаў. 97 жывёл загінулі.

Востраў быў адкрыты і дасьледаваны ў 1802 годзе францускай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Нікаля Бадэна. Названы ў гонар Філіпа Кінга, губэернатара штату Новы Паўднёвы Ўэйлз, у склад тэрыторыі якога тады ўваходзіла Тасманія.