Кіт А́ндэрсан Бэ́нсан-мало́дшы (па-ангельску: Keith Anderson Benson, Jr.; нарадзіўся 13 жніўня 1988[1][2] году, Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — прафэсійны баскетбольны гулец з ЗША.
Выступаў за каманду коледжу Оклэнду «Оклэнд Голдэн Грызьліс». На драфце 2011 року быў абраны пад 48-м нумарам клюбам «Атланта Гокс». Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе найвышэйшай італьянскай лігі «Дынама Сасары», які пакінуў па сканчэньні лакаўту ў НБА[3].
Згуляўшы ў дзьвюх матчах міжсэзоньня, Кіт Бэнсан пакінуў «Атланту»[4]. Гуляў у Лізе разьвіцьця НБА, «Голдэн Стэйт Ўорыярз» (НБА), «Ток-Эн-Тэкст Трапанг Тэкстэрз» (Філіпіны).
У 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск» на адзін сэзон, па сканчэньні якога перайшоў у кітайскі «Шэньсі Зінда»[5][6].
Кіт Бэнсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў