Лаварышкі

Лаварышкі
лац. Łavaryški
лет. Lavoriškės
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Лаварышак


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Староства: Лаварышкаўскае
Насельніцтва: 621 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовыя індэксы: 15032, 15232
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′0″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.73333° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.73333; 25.65Каардынаты: 54°44′0″ пн. ш. 25°39′0″ у. д. / 54.73333° пн. ш. 25.65° у. д. / 54.73333; 25.65
Лаварышкі на мапе Летувы
Лаварышкі
Лаварышкі
Лаварышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лава́рышкі (лет. Lavoriškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Вільні. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 621 чалавек. Знаходзяцца за 24 км на ўсход ад Вільні, за 8 км ад пераходу беларуска-летувіскай граніцы Лаварышкі — Катлоўка.

Лаварышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Адзначаліся старажытныя германскія імёны Lauri і Lawart[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стары касьцёл, каля 1900 г.

У III—IV стагодзьдзі на гэтым месцы зьявілася першае паселішча, зьвязанае з шляхам з Полацку да Русі. Першы пісьмовы ўпамін пра Лаварышкі датуецца 1443 годам: у Літоўскай мэтрыцы зазначаецца, што вёску перадалі ваяводу віленскаму Яну Даўгерду. Пазьней з вакольных вёсак склалася каралеўскае Лаварышкаўскае староства, якое аддавалі ў карыстаньне асобам, набліжаным да каралеўскага двара.

У XVII ст. Лаварышкі знаходзіліся ў валоданьні Пацаў, пазьней дзяржаўцам лаварышкаўскім быў Даніель Выгоўскі. Зь сярэдзіны XVIII ст. мястэчкам валодалі Зыбэргі, па іх — ваявода брацлаўскі Міхал Касакоўскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лаваршыкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Маскоўскі гаспадар Павал I Раманаў надаў староства з 93 гаспадарак і насельніцтвам 800 асобаў кобрынскаму мастаўнічаму(pl) Адаму Бельскаму. Да 1842 году дзяржаўцам быў тытулярны саветнік Падгурскі, пазьней на царскі загад уся зямля перайшла ў дзяржаўнае ўладаньне, кіраваньне Лаварышкамі перадалі адміністратару. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 28 жніўня 1863 году пры Лаварышках адбылася бітва паўстанцкага аддзелу з расейскімі карнымі войскамі, у якой загінуў правадыр паўстанцаў Караль Ясевіч. На 1866 год у мястэчку было 17 будынкаў, з 1905 году дзеяла народная школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лавашыкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі. Каля мястэчка адбыліся сутычкі, палеглых у якіх пахавалі каля касьцёла[5].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лаварышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары ваколіцаў мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у складзе сельскай гміны Міцкуной Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 39 будынкаў[7], пошта, паліцэйскі пастарунак, пажарная станцыя, агульная школа.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Лаварышкі Летуве. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, тут дзеялі партызанскія аддзелы Арміі Краёвай[5].

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 81 чал., зь іх 67 каталікоў, 11 праваслаўных і 3 юдэі[8]
  • XXI стагодзьдзе: 1931 год — 202 чал.; 2011 год — 621 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1899—1906)
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1014, 1017.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ а б Gajewski M. Nasze podwileńskie ojczyzny. Wileńskie Wydawnictwo "Czas". ISBN 9955-9423-1-2. archiwum2000.tripod.com Праверана 2016-11-28 г.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom I. Województwo wileńskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. — С. 67.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 610.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]