Леброн Джэймз LeBron James | ||
Джэймз у 2022 годзе | ||
Лос-Анджэлес Лэйкерз – №23 | ||
---|---|---|
Ліга: | НБА | |
Пазыцыя: | Лёгкі форвард Цяжкі форвард | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэньня: | 30 сьнежня 1984 (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня: | Экран, Агаё, ЗША | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Рост: | 203 см | |
Вага: | 113 кг | |
Кар’ера | ||
Школа: | Сэнт-Вінсэнт–Сэнт-Мэры (Экран, Агаё, ЗША) | |
Драфт НБА: | 2003 / Раўнд: 1 / Пік: 1 | |
Абраны Кліўлэндам Кавальерз | ||
Кар’ера гульца: | 2003— | |
Каманды | ||
2003—2010 | Кліўлэнд Кавальерз | |
2010—2014 | Маямі Гіт | |
2014—2018 | Кліўлэнд Кавальерз | |
2018— | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
Дасягненьні і ўзнагароды | ||
3 × Чэмпіён НБА (2012, 2013, 2016) | ||
3 × Самы каштоўны гулец Фіналу НБА (2012, 2013, 2016) | ||
4 × Самы каштоўны гулец НБА (2009, 2010, 2012, 2013) | ||
15 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018) | ||
3 × Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2006, 2008, 2018) | ||
12 × Першая сымбалічная зборная НБА (2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016) | ||
2 × Другая сымбалічная зборная НБА (2005, 2007) | ||
Трэцяя сымбалічная зборная НБА (2019) | ||
5 × Першая сымбалічная абарончая зборная НБА (2009, 2010, 2011, 2012, 2013) | ||
Другая сымбалічная абарончая зборная НБА (2014) | ||
Найлепшы пачатковец НБА (2004) | ||
Узнагарода імя Джэй Ўолтэра Кенэдзі (2017) | ||
Агульнаспартовыя: | ||
3 × Спартовец году па вэрсіі «Associated Press» (2013, 2016, 2018) | ||
2 × Спартовец году па вэрсіі «Sports Illustrated» (2012, 2016) | ||
Школьныя: | ||
2 × Містэр Баскетбол ЗША (2002, 2003) | ||
Узнагарода Нэйсміта найлепшаму гульцу сярод старшаклясьнікаў (2003) | ||
Уваходзіць у 35 найвялікшых хлопцаў McDonald’s | ||
Самы каштоўны гулец усеамэрыканскай гульні McDonald’s (2003) | ||
3 × Містэр Баскетбол Агаё (2001, 2002, 2003) | ||
Статыстыка ў НБА | ||
Агулам | Сярэдняе | |
Рэгулярны сэзон[a] | ||
Гульні: | 1198 (42) | |
Пункты: | 32543 (4) | 27.2 (4) |
Падборы: | 8880 (54) | 7.4 (186) |
Перадачы: | 8662 (10) | 7.2 (25) |
Перахопы: | 1937 (16) | 1.6 (57) |
Блёкшоты: | 921 (110) | 0.8 (227) |
Трохпунктавыя кідкі: | 1727 (19) | 1.4 |
Плэй-оф | ||
Гульні: | 239 (4) | |
Пункты: | 6911 (1) | 28.9 (5) |
Падборы: | 2122 (6) | 8.9 (80) |
Перадачы: | 1687 (3) | 7.1 (16) |
Перахопы: | 419 (1) | 1.8 (23) |
Блёкшоты: | 232 (15) | 1.0 (112) |
Трохпунктавыя кідкі: | 370 (4) | 1.5 |
Абноўлена: 25 чэрвеня 2019 | ||
| ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на NBA.com | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com |
Лебро́н Рэ́йман Джэймз (па-ангельску: LeBron Raymone James; 30 сьнежня 1984 году, Акрон, Агаё) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за каманду «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і Нацыянальную зборную ЗША. Чатырохразовы чэмпіён НБА ў складзе «Маямі Гіт», «Кліўлэнд Кавальерз» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Двухразовы Алімпійскі чэмпіён (2008, 2012). 16 студзеня 2013 году стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які здолеў набраць 20 тысяч пунктаў[1].
Джэймз пачаў займацца баскетболом у сярэдняй школы роднага гораду Экрану ў штаце Агаё. Нацыянальныя СМІ актыўна рэклямавалі яго як будучую супэрзорку НБА за ягоную здольнасьць здабываць пункты, рабіць добрыя перадачы, атлетызм і ашульную здольнасьць да гульні[2]. Джэймз рыхтаваўся да кар’еры прафэсіянала, калі быў абраны клюбам «Кліўлэнд Кавальерз» пад першым нумарам на драфце НБА 2003 году. У 2004 годзе ён быў прызнаны навічком году НБА[3] ды неўзабаве стаў адным з галоўных гульцоў лігі, прывёўшы «Кавальерз» да іхняга першага фіналу НБА ў 2007 годзе і атрымаўшы ўзнагароду самага каштоўнага гульца НБА ў 2009 і 2010 гадах[4]. Пасьля няўдачы з клюбам у спробе стаць пераможцам лігі, баскетбаліст зышоў з каманды ў 2010 годзе ў якасьці вольнага агента, далучыўшыся да «Маямі Гіт»[5]. Пра гэты пераход было абвешчана ў адмысловым тэлевізійным этэры пад назвай «Пастанова»[6].
Джэймз стаў пераможцам НБА, гуляючы за «Гіт», у 2012 і 2013 гадах. У абодва гэтыя сэзоны ён таксама атрымаў узнагароды самага каштоўнага гульца лігі і фіналу. Па чацьвертым сэзоне з «Маямі Гіт» у 2014 годзе Джэймз адмовіўся ад кантракту і зноў узгодніўся з «Кавальерз». У 2016 годзе ён прывёў клюб да перамогі над «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у фінале. Пры гэтым кліўлэндзкі клюб цярпеў паразу ў сэрыі зь лікам 3:1. Прабыўшы ў камадзе яшчэ некалькі гадоў, Джэймз скарыстаўся пунктам у сваім кантракце, каб пакінуць «Кавальерз» і скласьці працоўную дамову з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе ў чарговым раз стаў чэмпіёнам НБА ў 2020 годзе. Паводле вынікаў фінальнай сэрыі баскетбаліст быў у чацьверты раз уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу[7]. 7 лютага 2023 году Джэймз абышоў Карыма Абдул-Джабара і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі лігі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |