Леў Мільчын | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР |
Дата сьмерці | 28 чэрвеня 1987 |
Месца сьмерці | Масква, Расейская СФСР, СССР |
Месца пахаваньня | Міцінскія могілкі |
Адукацыя | Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі (1943) |
Месца вучобы | |
Занятак | мультыплікатар |
Месца працы | |
Працы | мультфільмы «Конік-Гарбунок» (1947), |
Пад уплывам | Ісак Мільчын, Валянцін Воўкаў, Абрам Роам і Іван Іваноў-Вано |
Уплыў на | Ўолт Дыснэй |
Узнагароды |
Леў Іса́кавіч Мі́льчын (1920, Менск, цяпер Беларусь — 1987, Масква, цяпер Расея) — савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі.
Заслужаны мастак Расейскай СФСР (1978).
Нарадзіўся ў сям’і кніжнага графіка Ісака Мільчына. Сям’я жыла на Шырокай вуліцы Менску на беразе Сьвіслачы насупраць Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1927 годзе пайшоў у нулявую клясу школы № 5 разам зь Леанідам Шварцманам, які таксама пазьней стаў мультыплікатарам. Маляваў на ўроках рыцарскія баі, марскія бітвы і будоўлі заводаў. Пасьля 1929 году са Шварцманам паступіў у мастацкую студыю, дзе выкладаў Валянцін Воўкаў. У 1938 годзе паступіў на мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі (УДІК) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1943 годзе абараніў дыплём на тэму «Тыль Уленшпігель». У 1944 годзе стаў мастаком-пастаноўнікам фільма «Нашэсьце» на запрашэньне кінарэжысэра Абрама Роама, які атрымаў за яго Сталінскую прэмію[1].
У 1947 годзе пад кіраўніцтвам рэжысэра Івана Іванова-Вано працаваў мастаком-пастаноўнікам мультфільма «Конік-Гарбунок». Амэрыканскі мультыплікатар Ўолт Дыснэй набыў у «Саюзмультфільма» копію гэтага мультфільма, каб вучыць па ім сваіх мастакоў і рэжысэраў. Выкладаў карыкатуру і шарж ва УДІКу. Пазьней стварыў 2 мультфільмы «Сьветлячок» (1963, 1968), мультфільм «Бабулін парасонік» (1969), цыкль з 3-х мультфільмаў «Апавяданьні старога марака» (1970—1972), пераробку «Коніка-Гарбунка» і мультфільмы «Як Маша з падушкай пасварыліся» (1977), «Маша болей не гультайка» (1978) і «Маша і чароўнае варэньне» (1979). У 1984 годзе пад кіраўніцтвам Іванова-Вано стварыў мультфільм «Казка пра цара Салтана»[1].
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |