Леў Рохлін

Леў Рохлін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 чэрвеня 1947(1947-06-06)
Памёр: 3 ліпеня 1998(1998-07-03) (51 год)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль „За заслугі ў вайсковай службе“ мэдаль „За заслугі ў вайсковай службе“ I ступені юбілейны мэдаль «50 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР» мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені ордэн Чырвонага сьцягу нагрудны знак «Воіну-інтэрнацыяналісту» медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа»

Леў Якаўлевіч Рохлін (па-расейску: Лев Я́ковлевич Ро́хлин, 6 чэрвеня 1947, Аральск, Казаская ССР — 3 ліпеня 1998, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласьць) — расейскі палітычны і вайсковы дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га скліканьня, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генэрал-лейтэнант.

У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковую камандную вучэльню, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Пасьля служыў у групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасьля яе заканчэньня служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградзкай, Туркестанскай, Закаўкаскай ваенных акругах.

У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Аўганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 году, пасьля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 году Рохлін быў зьняты з пасады за няўдалую, па меркаваньні камандаваньня, вайсковую апэрацыю, і прызначаны намесьнікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Пасьля камандаваў палком, дывізіяй.

З адзнакай скончыў Акадэмію Генэральнага штабу РФ 1993 годзе. З чэрвеня 1993 году быў камандзірам Валгаградзкага 8-га Гвардзейскага вайсковага корпусу і начальнікам Валгаградзкага гарнізону.

З 1 сьнежня 1994 году па люты 1995 году ўзначальваў Паўночную групоўку фэдэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам зьдзяйсьняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзыдэнцкага палацу.

3 верасьня 1995 году на II зьезьдзе руху «Наш дом — Расея» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў сьпісе НДР. У сьнежні 1995 году Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га скліканьня па фэдэральным сьпісе выбарчага руху «Наш дом — Расея». У студзені 1996 году Рохлін уступіў у фракцыі «Наш дом — Расея». Быў абраны старшынём камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.

Зь верасьня 1997 году ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасьня 1997 году выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасьня са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.

У ноч са 2 ліпеня на 3 ліпеня 1998 году быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёну Маскоўскай вобласьці. У забойстве гэнпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазьней зьмяніла свае сьведчаньні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. У лістападзе 2000 году Нара-Фамінскі гарадзкі суд прызнаў Тамару Рохліну вінаватай у наўмысным забойстве свайго мужа.

Пахаваны 7 ліпеня 1998 году на Траякураўскіх могілках.

Існуе вэрсія забойства генэрала Рохліна па загаду расейскіх улад, за тое, што ён рыхтаваў выступленьне супраць дзеючай улады расейскіх спэцслужбаў.

  • Виниченко М. В. Рохлин Лев Яковлевич // Исторические личности выпускники академии от Императорской Военной академии (1832) до Общевойсковой академии (2002). — М.: ОВА ВС РФ, 2002. — С. 241—242.
  • Андрей Владимирович Антипов. Лев Рохлин: Жизнь и смерть генерала. — М.: Эксмо, 1998. — 400 с — 10 000 экз. — ISBN 5-04-001676-X.