Ложбан

Ложбан
Арыгінальная назва: la lojban
Створаны: Група Лягічнае Мовы на аснове мовы логлан
Рэгулюецца: Групай Лягічнае Мовы
Катэгорыя: Лягічная мова
Клясыфікацыя структуры: Апрыёрная мова
Тып пісьма: лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Гл. таксама:
Штучныя мовы

Ложбан (ложб.: lojban) — плянавая мова, створаная ў 1987 годзе Групай лягічнае мовы (анг. The Logical Language Group, ложб.: la .lojbangirz.) на аснове папярэдняга праекту логлан з мэтай выпусьціць у найкарацейшы тэрмін стабільную вэрсію мовы, свабодна даступную для ўсіх жадаючых.

Адметнымі ўласьцівасьцямі ложбану ў параўнаньні зь іншымі штучнымі мовамі ёсьць: адназначны сынтаксіс і ў рамках яго — большая свабода выказваньня, здольнасьць выказаць тонкія адценьні эмоцыяў і лёгкая распазнавальнасьць на слых.

Асаблівасьці мовы ложбан

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ложбан адрозьніваецца ад іншых плянавых моваў наборам наступных характарыстыкаў:

  • Ложбан у значнай ступені падпарадкоўваецца прынцыпу найменшага намаганьня Цыпфа(en). Гэта значыць, што ў ложбане, напрыклад, не абавязкова вызначаць час дзеяслову ці лік назоўнікаў, калі яны й так зразумелыя з кантэксту;
  • У лексыцы ложбану вельмі вялікая колькасьць выклічнікаў (па-ангельску: attitudinal), што дазваляе выказваць тонкую розьніцу ў эмоцыях і стаўленьне да навакольнага;
  • Сынтаксіс ложбану ня мае выключэньняў, щто патэнцыйна робіць яго зручным для машыннага перакладу;
  • Марфалёгія ложбану заснаваная на лёгіцы прэдыкатаў і здольная дакладна выказаць складаныя лягічныя канструкцыі;
  • У марфалёгіі й артаграфіі ложбану няма выключэньняў, таму структура ложбанскага тэксту можа быць лёгка прааналізаваная кампутарам;
  • Ложбан арыентаваны на культурную нэўтральнасьць;
  • Ложбан даволі просты для вывучэньня ў параўнаньні з натуральнымі мовамі;
  • Ложбан (як і ягоны папярэднік логлан) уваходзіць у сям’ю штучных моваў лягічнага тыпу.

Першапачатковай мэтай праекту ложбан было стварыць вэрсію логлану, свабодную ад ліцэнзійных абмежаваньняў. У цяперашні момант у ложбану ёсьць і іншыя мэты:

літара назва вымаўленьне
a .abu бацька
e .ebu сэрца
i .ibu мір
o .obu той
u .ubu шум
y .ybu эмаль

Сымбалем «y» пазначаецца так званы «шва» — кароткі ненаціскны галосны /ə/, нешто сярэдняе паміж «э», «а» й «о». У словах, дзе «y» знаходзіцца ў перадапошнім складзе, націск ставіцца на складзе, папярэднім перадапошняму (то бок на трэцім складзе з канца). У астатніх словах націск ставіцца на перадапошнім складзе — за выключэньнем аднаскладовых словаў — якія ёсьць ненаціскнымі[1].

літара назва вымаўленьне
b by. быць
c cy. шар
d dy. даць
f fy. фатэль
g gy. гара
j jy. жанчына
k ky. кот
l ly. лыжка
m my. мама
n ny. нос
p py. поўнач
r ry. рубель
s sy. сусед
t ty. тут
v vy. вада
x xy. хлеб
z zy. зуб

Спалучэньні галосных літараў, якія вымаўляюцца як адзін склад (некаторыя прыклады).

спалучэньне літараў вымаўленьне
ai край
au ваўчар
ei клей
oi мой
ia яма
ie есьці
iu п'ю
ua па-ангельску: waah!
ue па-ангельску: question
uo па-ангельску: quote
ui па-ангельску: we

Спэцыяльныя сымбалі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ложбане не патрабуецца выкарыстоўваньне знакаў пунктуацыі, структура сказу адназначна вызначаецца бязь іхняе дапамогі (то бок, неадназначныя фразы накшталт «пакараць нельга памілаваць» у ложбане прынцыпова немагчымыя). Можна разглядаць гэта інакш: у ложбане ролю знакаў прыпынку іграюць асобныя словы. Напрыклад, пара li … li’u прыкладна адпавядаюць двукосьсю, xu — пытальніку і г. д. Знакі прыпынку, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай і ангельскай мовах кшталту «!?» могуць выкарыстоўвацца ў стылістычных мэтах для павышэньня лёгкачытэльнасьці тэкста чалавекам.

Тым ня менш, у ложбане ўжываюцца тры нялітарных сымбалі, гэта «.» — кропка, «,» — коска і «'» — апостраф.

Апостраф «'» фактычна ёсьць адной зь літараў ложбанскага альфабэту. Яму звычайна адпавядае зычны гук [h], якога няма ў беларускай мове, у ангельскай мове ён запісваецца літарай h. Апостраф ня ёсьць поўнасьцю самастойнай літарай, звычайна ён разьдзяляе дзьве галосныя, каб яны не зьліваліся ў адзін гук. Напрыклад, ui вымаўляецца як [уй], а u’i — як [уі].

Кропка «.» пазначае кароткую паўзу паміж словамі. Перад любым словам, якое пачынаецца з галоснае, належыць ставіць кропку.

Коскі рэдка сустракаюцца ў ложбане, яны дазваляюць яўна пазначыць мяжы складоў у слове. Звычайна гэта можа ўжывацца ў запісе імёнаў уласных (cmevla). Напрыклад, з дапамогай коскі можна прадухіліць стварэньне дыфтонгу дзьвюма галоснымі, што ідуць запар: ais чытаецца як [айс], а a, is — як [аіс]. Коска грае выключна ролю рэкамэндацыі, іншае вымаўленьне ня ёсьць памылкай. Вялікія літары выкарыстоўваюцца ў ложбане для ўказанія націску, адрознага ад стандартнга (на перадапошнім складзе). Напрыклад, імя Juliette трэба пісаць .DJUli, et. у выпадку ангельскага вымаўленьня й .juLIET. у выпадку францускага.

У ложбане ўсяго тры часьціны мовы. Адна, што называецца brivla (прэдыкат), аб’ядноўвае дзеясловы, прыметнікі й імёны агульныя. Сюды ўваходзяць gismu (1342 пяцілітарныя словы, якія прадстаўляюць аснову слоўнікавага запасу ложбану), запазычаныя словы (fu’ivla) й складовыя словы, складзеныя з gismu или fu’ivla (lujvo). Іншая група (cmevla) — імёны ўласныя. Трэцяя (cmavo) пакрывае службовыя словы: артыклі, лічэбнікі, выклічнікі, прыназоўнікі, часьціцы, паказчыкі часу й месца. Гэтыя cmavo, якіх налічваецца каля 600 (ня лічачы камбінацыяў), у сваю чаргу, падразьдзяляюцца на клясы (selma’o), якія бліжэй да паняцьця ўласна часьцінаў мовы (напр. кляса UI зьмяшчае выклічнікі). У ложбане няма прыслоўяў і прыметнікаў у тым сэнсе, у якім яны ёсьць у індаэўрапейскіх мовах. Ёсьць вялікі выбар артыкляў (gadri, падкляса cmavo), якія могуць указваць на дыстрыбутыўнасьць, масіў, мноства ці тыповы элемэнт. Адсутнічае скланеньне й спражэньне словаў па склонах, ліках, асобах ці часе. Час указваецца асобнымі cmavo. Лік, як граматычная катэгорыя, адсутнічае; адпаведнае значэньне перадаецца аналітычна.

Як належыць лягічнай мове, ложбан зьмяшчае набор як лягічных злучнікаў (якія выказваюць простыя лягічныя бінарныя апэрацыі), так і не лягічных злучнікаў.

Тыпалягічна ложбан прыналежыць да моваў клясу SVO (парадак словаў дзейнік-выказьнік-прамое дапаўненьне), хаця любы іншы парадак таксама магчымы. Азначэньне папярэднічае азначаемаму слову. Словаўтварэньне сынтэтычнае: большасьць gismu маюць ад адной да трох трохлітарных формаў, званыя rafsi, якія выкарыстоўваюцца ў словаскладаньні. Напрыклад, gasnu значыць «выклікаць», «прыводзіць да», а адпаведнае rafsi — gau — выкарыстоўваецца ў якасьці суфіксу, які ўтварае г.зв. каўзатывы: carna «круціцца» — cargau «паварочваць», citka «есьці» — ctigau «карміць».

Дапаможныя словы, званыя на ложбане «cmavo» служаць для сувязі іншых словаў (як прыназоўнікі ці злучнікі), іншыя робяць brivla назоўнікамі (як артыклі), трэція выказваюць эмоцыі й фактычна ёсьць выклічнікамі.

У табліцы прыведзеныя некаторыя з выклічнікаў.

слова значэньне
.a’o надзея
.au жаданьне
.a’u цікавасьць
.ie згода
.i’e адабрэньне
.ii асьцярога
.iu любоў
.oi незадаволенасьць
.ua дасягненьне(эўрыка!)
.ue нечаканасьць
.u’e захапленьне
.ui шчасьце
.u’i радасьць, весялосьць, (сьмех)
.u’u прабачэньне
.uu жаль

Любое з гэтых стаўленьняў можна памяняць на супрацьлеглае, дадаўшы nai, напрыклад .uinai трэба разумець як «адчуваю няшчасьце». Таксама іх можна камбінаваць, напрыклад .iu.uinai азначае «нешчасьлівы ў любві». Такім чынам можна перадаваць эмоцыі, для якіх няма адпаведнага паняцьця ў той ці іншай натуральнай мове.

cmevla выкарыстоўваюцца пераважна для стварэньня імёнаў уласных (хаця для іх можна выкарыстоўваць і selbri).

Існуюць некаторыя правілы, якім cmevla мусяць адпавядаць, таму некаторыя імёны пераносяцца ў ложбан зь іншых моваў бязь зьменаў, а іншыя мусяць быць «лажбанізаваныя». Для гэтага імя, па-першае, запісваецца з выкарыстаньнем толькі ложбанскіх літараў (улічваючы, што іхняе гучаньне ў ложбане адрозьніваецца ад ангельскага). Напрыклад: ангельскае Anne будзе .an., Агмэт будзе .axmet., Эдўард будзе .eduard., ангельскае Ibrahim будзе .IBraxim. ці .IBra’im.

Важным правілам для лажбанізаваных імёнаў зьяўляецца тое, щто апошняя літара ў слове мусіць быць зычнай. Гэтае правіла ўведзенае для прадухіленьня блытаніны, усе іншыя словы ў ложбане сканчаюцца на галосную. Звычайна рэкамэндуецца пры неабходнасьці завяршаць імя літарай s ці прыбіраць апошнюю галосную. Напрыклад, «Маша» лажбанізуецца як macas ці mac, «Джо» будзе djos.

Яшчэ адно правіла тычыцца націску. Націск у ложбане робіцца на перадапошнім складзе, і калі ў імя ўласным націск ставіцца інакш, то неабходна выкарыстоўваць вялікія літары. Напрыклад: Friedrich Nietzsche будзе fridrix.nitcys., Napoleon Bonaparte будзе napole,ON.bonaPART.

Параўнаньне ложбану й логлану

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • gismu ложбану ў большасьці выпадкаў рэзка адрозьніваюцца ад прымаў логлану па гучаньні, хаця прэдыкатыўная структура часта ў падобных паводле сэнсу словаў аналягічная;
  • адсутнасьць першага запоўненага месца ў selbri стварае імпэратыў у логлане. У ложбане ж незапоўненае selbri проста мае больш шырокі сэнс, які можа ўключаць і імпэратыў:
  • mi kamla ў логлане значыць «Я іду/шоў/ісьціму», у ложбане mi klama значыць «Я іду/шоў/ісьціму»;
  • kamla ў логлане значыць «Ідзі!», у ложбане klama значыць «Ідзі!» альбо «[нехта] йдзе/шоў/ісьціме»;
  • граматыкай логлану не апісваецца матэматычная натацыя;
  • паводле дадзеных на 2014 год актыўнасьць логлан-супольнасьці значна ніжэй, чым у ложбан-супольнасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]