Лукас Лейва | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 студзеня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2017 2017—2022 2022—2023 |
Грэмію Лівэрпул Ляцыё Грэмію |
11 (0) 247 (1) 155 (2) 17 (3) |
Зборныя | ||
2007—2013 | Бразылія | 22 (0) |
Лукас Пэцыні Лейва (па-партугальску: Lucas Pezzini Leiva; нарадзіўся 9 студзеня 1987 году, Дарадус, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Грэмію» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Акрамя бразыльскага пашпарту Лукас трымае таксама італьянскі.
Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэмію», якому ўжо ў першы свой сэзон дапамог дамагчыся права выступаць у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Бразыліі. У наступны год ягоны клюб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу й заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразыліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
26 ліпеня 2007 году Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Лівэрпулу» й на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту».
22 жніўня 2007 году адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразыліі, ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Альжыру.
«Грэмію»:
«Лівэрпул»:
«Ляцыё»: