Люлеа

Люлеа
швэдз. Luleå
Выгляд з ратушы на цэнтар Люлеа. Зьлева — Катэдра
Выгляд з ратушы на цэнтар Люлеа. Зьлева — Катэдра
Герб Люлеа


Краіна: Швэцыя
Ляндскап: Нарботэн
Лэн: Нарботэн
Камуна: Люлеа
Плошча: 29,09 км² [1]
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 43 574 чал.
шчыльнасьць: 1497,9 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0920
Паштовы індэкс: 97X XX
Геаграфічныя каардынаты: 65°35′1.756″ пн. ш. 22°11′29.393″ у. д. / 65.58382111° пн. ш. 22.19149806° у. д. / 65.58382111; 22.19149806Каардынаты: 65°35′1.756″ пн. ш. 22°11′29.393″ у. д. / 65.58382111° пн. ш. 22.19149806° у. д. / 65.58382111; 22.19149806
Люлеа на мапе Швэцыі
Люлеа
Люлеа
Люлеа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.lulea.se

Люлеа (па-швэдзку: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-люле-саамску Julev, па-фінску: Luulaja) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і найпаўночнага лэну краіны — Нарботэну. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 43 574 чалавекі (найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтар мэталюргіі. Месцазнаходжаньне найпаўночнейшага ў Швэцыі тэхнічнага ўнівэрсытэту.

Стургатан — галоўная вуліца гораду

Люлеа быў заснаваны ў XIV стагодзьдзі на месцы сучаснага Гамэльстаду (даслоўна «Старога гораду»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Люлеа атрымаў гарадзкія прывілеі, аднак праз узьняцьце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэньню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Люлеа, за некалькі кілямэтраў на ўсход ад Старога. Новы Люлеа меў квадратную пляніроўку, якая, па большай частцы, захавалася й сёньня. У 1888 годзе да Люлеа была пракладзена чыгунка, якая злучыла яго зь мястэчкам Мальмбэргет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагодзьдзі горад расьце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швэцыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснаваная Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус унівэрсытэту.

Люлеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) ды баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)

Катэдра Люлеа

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люлеасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.