Лючана Павароцьці | |
па-італьянску: Luciano Pavarotti | |
Дата нараджэньня | 12 кастрычніка 1935[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Мадэна, Італія |
Дата сьмерці | 6 верасьня 2007[4][5][3][…] (71 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d] |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | тэнар |
Гады дзейнасьці | 1935—2007 |
Сябра ў | Тры тэнары[d] |
Жанры | опэра |
Вакал | lyric tenor[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Decca Records[d] |
Бацька | Fernando Pavarotti[d][8] |
Узнагароды | |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Подпіс | |
Люча́на Паваро́цьці (12 кастрычніка 1935 — 6 верасьня 2007) — знакаміты італьянскі сьпявак (тэнар), адзін з самых вядомых сьпевакоў сучаснасьці як у опэры, так і ў іншых музычных жанрах.
Лючана Павароцьці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 году ў сям'і Адэлі Вэнтуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы і Фэрнанда Павароцьці, пекара і сьпевака. Нягледзячы на тое, што Лючана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусьветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лючана было 9 гадоў, ён пачаў сьпяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім сьпяваў ягоны бацька.
Грунтоўна вучыцца сьпяваць Лючана Павароцьці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 гадоў.
Дэбют Лючана ў опэры адбыўся 29 красавіка 1961 году ў горадзе Рэджа-Эмілія, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў опэры «Багема» Джакама Пуччыні. Неўзабаве Лючана ўжо выступаў у гэтай ролі ў опэрным тэатры «Ля Скаля». Супрацоўнічаў з Плясыда Дамінга і Хасэ Карэрасам, выступаў зь імі пад назвай «Тры тэнары».
Лючана Павароцьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |