Лярс Гаўген | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1987[1] (37 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Нарвэгія | |
Гульнявая кар’ера | 2006—2022 |
Лярс Гаўген (нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году, Осьлё, Нарвэгія) — колішні нарвэскі хакеіст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Лярс зьяўляецца выхаванцам осьляўскага клюбу «Валерэнга». Гаўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе клюбу нарвэскай GET-Ligaen «Спарта Ўарыёрз».
27 красавіка 2009 году Лярс перайшоў у клюб «Лёрэнскуг»[2], у складзе якога ён выступаў да сярэдзіны сэзону 2010—2011 гадоў, калі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Манглеруд»[3]. 18 траўня 2011 году Гаўген, нягледзячы на зацікаўленасьць да сваёй асобы з боку шматлікіх клюбаў швэдзкай Элітнай сэрыі[4], падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5].
Тым ня менш, гулец апынуўся толькі трэцім брамнікам ў менскім клюбе пасьля Андрэя Мезіна і Кевіна Лялянда, таму ў мэтах атрыманьня гульнявой практыкі 30 верасьня, ён быў камандзіраваны ў клюб беларускай экстралігі салігорскі «Шахцёр»[6]. На працягу сэзону з-за траўмаў асноўных галкіпэраў Гаўген некалькі разоў выклікаўся ў склад «Дынама», аднак свой першы матч у Кантынэнтальнай хакейнай лізе ён правёў толькі 24 лютага 2012 году, атрымаўшы перамогу над маскоўскім «Дынама»[7]. У траўні 2013 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам яшчэ на 2 гады.
У складзе нацыянальнай зборнай Нарвэгіі ўдзельнічаў у чэмпіянатах сьвету 2011, 2012 і 2013 гадоў. Быў асноўным брамнікам краіны.