Лярс Штындль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня 1988[1] (36 гадоў)
| |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2010—2015 2015—2023 2023—2024 |
Карльсруэ Гановэр-96 Барусія Мёнхэнглядбах Карльсруэ |
56 (13) 131 (19) 222 (62) 24 (4) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Нямеччына | 11 (4) |
Лярс Штындль (па-нямецку: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988 году) — колішні нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. За два гады з 2017 па 2018 гады згуляў адзінаццаць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Зьяўляючыся нарадзінцам Шпаеру, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клюбу «Карльсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клюбу гулец дэбютаваў у Бундэсьлізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 году, а ўжо ў канцы году 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафэсійнай кар’еры, улучыўшы мяч у браму «Гановэру-96». У 2010 годзе Штындль далучыўся да табару «Гановэру-96», правёўшы ў клюбе пяць гадоў. 25 сакавіка 2015 году стала вядома, што па сканчэньні сэзону футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[2]. У новым клюбе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клюбу атрымаць перамогу зь лікам 4:1[3]. Праз год гулец быў абраны капітанам клюбу пасьля таго, як папярэдні капітан Мартын Штранцль і ягоны зьменік Граніт Джака сышлі з клюбу.