Лятына | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 30 чэрвеня 1932 | ||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 21 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0773 | ||
Паштовы індэкс: | 04100, 04013, 04010 | ||
Нумарны знак: | LT | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°28′2″ пн. ш. 12°54′13″ у. д. / 41.46722° пн. ш. 12.90361° у. д.Каардынаты: 41°28′2″ пн. ш. 12°54′13″ у. д. / 41.46722° пн. ш. 12.90361° у. д. | ||
Лятына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.latina.it/ |
Ляты́на (па-італьянску: Latina) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Ляцыё, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Не зважаючы на тое, што рэгіён здаўна быў заселены лацінянамі, сучасны горад паўстаў толькі 30 чэрвеня 1932 году з ініцыятывы Бэніта Мусаліні пад назвай Літорыя. Урачыстае закладаньне места адбылося 18 сьнежня таго ж году. Літорыя была населена перасяленцамі, галоўным чынам з Фрыулі і Вэнэта, якія ўтварылі гэтак званую вэнэцыянска-пантыйскую супольнасьць, якая на сёньня захавалася толькі ў некаторых пэрыфэрыйных раёнах. Будынкі і помнікі, пераважна ў рацыяналістычным стылі, былі спраектаваныя вядомымі архітэктарамі і мастакамі, як то Марчэльлё П’ячэнтыні, Анджолё Мацоні і Дуіліё Камбэлёцьці. У 1934 годзе места стала цэнтрам правінцыі, а па Другой сусьветнай вайне ў 1946 годзе горад атрымаў новую назву — Лятына. Праз далейшую эміграцыю ў места людзей пераважна з рэгіёну Ляцыё, вэнэцыянскі дыялект места ўсё больш замяняўся формай раманскага дыялекту.