Ліда | |
![]() | |
Заснаваны | 2011 |
---|---|
Адкуль | Ліда, Беларусь |
Пляцоўка | Лідзкі лядовы палац Зьмяшчальнасьць: 1000 |
Фарм-клюб | Авіятар |
Старшыня кіраваньня | Віктар Пішчык |
![]() |
«Ліда» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.
Ідэя стварэньня клюбу зьявілася пасьля будаўніцтва лядовага палацу, які быў пабудаваны да Дажынак[1]. Афіцыйнай датай нараджэньня каманды ёсьць 15 красавіка 2011 году, калі клюб быў зарэгістраваны. Камплектаваньне каманды пераважна адбывалася рэзэрвовымі гульцамі гарадзенскага «Нёману»[1][2]. Першы кіраўнік «Ліды» Аляксандар Крыскін адзначаў, што высокіх задачаў у клюба няма[3]. Першым галоўным трэнэрам быў прызначаны Эдуард Валівулін. Дэбютны матч прыпаў на Кубак Беларусі, дзе «Ліда» на хатняй коўзанцы атрымала паразу ад жлобінскага «Мэталюргу» зь лікам 1:3. У чэмпіянаце лідчане фінішавалі на 6 месцы, дзякуючы чаму прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе саступілі «Гомлю».
У міжсэзоньні «рыцары» страцілі лідэраў. Гэтак капітан і абаронца каманды Раман Сальнікаў далучыўся да «Шахцёру»[4], найлепшы бамбардзір Мікіта Рэмезаў апрануў швэдар «Мэталюргу»[5]. Сам трэнэр Валувілун далучыўся да трэнэрскага штабу «Нёману», а галоўным трэнэрам «Ліды» стаў памочнік Вулівуліна ў папярэднім сэзоне Ўладзімер Дзееў[6]. Тым ня менш, у наступным сэзоне Экстралігі «Ліда» зноў была шостай, і зноўку саступіла ў чвэрцьфінале, гэтым разам «Нёману». Зьявіліся паведамленьні аб фінансавых цяжкасьцях клюбу[7]. Пасьля сэзону з клюбу як і летась сышоў найлепшы бамбардзір, каторым гэтым разам быў Кірыл Нікулін[8]. А таксама пакінуў клюб асноўны брамнік Сяргей Рагоўскі[9]. Такія страты не заміналі клюбу, і «рыцары» чарговы раз прабіліся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінальных супрацьстаньні саступілі «Юнацтву». Найлепшы бамбардзір Дзяніс Кірпічонак пасьля сэзону далучыўся да «Хіміку»-СКА, але праз сэзон вярнуўся да каманды. А Аляксандар Караткевіч напачатку 2015 году пачаў абараняць колеры «Нёману». Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф у 2015 годзе, але ў сэзоне 2015—2016 гадоў зноў браў удзел у чвэрцьфінале, дзе саступіў «Шахцёру». «Рыцары» паўтаралі вынікі ў наступных двух сэзонах, двойчы ў чвэрцьфіналах саступіўшы «Нёману», а праз год «Юнацтву». У жніўні 2017 году колеры «Ліды» ў афіцыйным матчы ўпершыню абараняў мясцовы выхаванец Уладзіслаў Лянкевіч.
У 2018 годзе кар’еру ў веку 33 гадоў скончыў адзін з найлепшых нападнікаў «Ліды» Андрэй Арлюк[10]. Таксама лідзкая каманда страціла найлепшага бамбардзіра Аляксандра Нікалішына[11] і асноўнага брамніка Леаніда Рубана[12]. Але ўзмацніў дружына колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Філічкін[13]. У тым жа годзе адбылася рэформа Экстралігі, якая была падзеленая на два дывізіёны. «Ліда» апынулася ў наймацнейшая падгрупе з васьмю ўдзельнікамі. Перад пачаткам сэзону Дзьмітры Дудзіка на пасадзе галоўнага трэнэра зьмяніў Павал Мікульчык[14]. Фінішаваўшы недалёка ад жлобінскага «Мэталюргу», «Ліда» ў чвэрцьфінале саступіла «Нёману». Па сканчэньні сэзону «рыцары» гулялі ў пераходных турніры, дзе захавалі сваё месца ў элітным дывізіёне. У наступным сэзоне лідчане замыкнулі турнірную табліцу. У суцяшальным раўндзе каманда таксама была апошняй. У выніку «Ліда» апынулася ў Экстралізе Б, дзе заняла трэці радок. У 2021 годзе беларускае першынство вярнулася да звыкалага фармату. Лідзкі клюб заняў апошняе месца, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў перадапошнім, абышоўшы «Магілёў».
Паводле стану на 5 лютага 2025 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
29 | ![]() |
Ціхан Чайка | 26.08.2003 | 42 | ![]() |
Артур Малкоў | 06.10.1996 |
70 | ![]() |
Аляксандар Зянюк | 11.06.2004 | ||||
Абаронцы | |||||||
23 | ![]() |
Павал Варано | 23.12.2002 | 24 | ![]() |
Іван Костка | 16.12.2004 |
27 | ![]() |
Сяргей Мартынаў | 07.10.2000 | 36 | ![]() |
Кірыл Тарасевіч | 11.05.1991 |
47 | ![]() |
Іван Юхневіч | 20.05.2004 | 74 | ![]() |
Раман Салдатаў | 07.11.1999 |
87 | ![]() |
Герман Кузьняцоў | 12.11.2003 | 97 | ![]() |
Ігар Вус | 03.12.2004 |
Нападнікі | |||||||
8 | ![]() |
Дзяніс Сяргушкін | 29.06.1996 | 9 | ![]() |
Андрэй Шэндрык | 18.11.2005 |
10 | ![]() |
Ігар Сьпяшылаў | 25.11.1994 | 11 | ![]() |
Герман Грачоў | 28.12.1999 |
17 | ![]() |
Максім Карпаў | 22.04.2001 | 19 | ![]() |
Уладзімер Ануфрыюк | 21.02.2001 |
20 | ![]() |
Мікіта Сінельнікаў | 24.05.1999 | 21 | ![]() |
Артур Пархомчык | 07.05.2004 |
22 | ![]() |
Раман Бабарыка | 05.08.2003 | 28 | ![]() |
Данііл Сабко | 24.12.1999 |
67 | ![]() |
Аляксандар Ідзіятулін | 01.09.1995 | 68 | ![]() |
Арсэн Хісамутдзінаў | 26.02.1998 |
71 | ![]() |
Максім Карпаў | 11.02.2001 | 77 | ![]() |
Максім Чубукоў | 21.03.2000 |
84 | ![]() |
Міхей Новік | 04.08.2003 | 88 | ![]() |
Арцём Ляўша | 24.09.1992 |
90 | ![]() |
Антон Іванкоўскі | 03.11.1999 | 91 | ![]() |
Кірыл Куцыр | 10.05.1997 |
|