Лімэрык (горад)

Лімэрык
ірл. Luimneach
Выгляд на замак караля Джона
Выгляд на замак караля Джона
Герб Лімэрыку Сьцяг Лімэрыку
Першыя згадкі: 812
Краіна: Ірляндыя
Плошча: 20,79 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 94 192 чал.
шчыльнасьць: 4530,64 чал./км²
Тэлефонны код: 61
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′55.1″ пн. ш. 8°37′25.7″ з. д. / 52.665306° пн. ш. 8.623806° з. д. / 52.665306; -8.623806Каардынаты: 52°39′55.1″ пн. ш. 8°37′25.7″ з. д. / 52.665306° пн. ш. 8.623806° з. д. / 52.665306; -8.623806
Лімэрык на мапе Ірляндыі
Лімэрык
Лімэрык
Лімэрык
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.limerickcity.ie/

Лімэрык (па-ірляндзку: Luimneach, па-ангельску: Limerick) — горад у Ірляндыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімэрык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтар, трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Ірляндыі пасьля Дубліну і Корку. Насельніцтва 57 106 жыхароў (2011), з прадмесьцямі 91 456 жыхароў.

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімэрыку ўзьніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагодзьдзі ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагодзьдзі сюды прыйшлі вікінгі, і ў 812 годзе заснавалі калёнію, якая пасьля стала горадам Лімэрык. Дзякуючы свайму выгаднаму стратэгічнаму становішчу на рацэ Шанон, пры Нармандзкіх фэадалах горад квітнеў.

Сабор Сьвятой Панны Марыі
Сабор Сьвятога Яна з найвышэйшым шпілем у Ірляндыі

Пасьля бітвы на рацэ Бойня, рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімэрыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірляндзкі фальклёр, як гераічная параза, змацаваная ў 1691 годзе ў Лімэрыцкім пагадненьні.

У другой палове XIX стагодзьдзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагодзьдзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірляндыі. 9 красавіка 1919 году горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімэрыку абвясьцілі страйк супраць ангельскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу і 15—27 красавіка 1919 году горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімэрык.

Асноўным прадпрыемствам у горадзе зьяўлялася фабрыка па вытворчасьці кампутараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе разьвіты харчовая і швейная прамысловасьць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімэрыцкія карункі.

Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрытая 28 жніўня 1858 году, замяніўшы больш раньнюю, якая знаходзілася за паўкілямэтру на ўсход, станцыю, адкрытую 9 траўня 1848 году.

У горадзе дзейнічае два саборы: англіканскі Сабор Сьвятой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Сьвятога Яна Хрысьціцеля.

Ад назвы гораду паходзяць лімэрыкі — жартоўныя вершы зь пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і сьпяваць на вечарынках жартоўныя песенкі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Ці Вы прыедзеце ў Лімэрык?»)