Лінчэпінг

Лінчэпінг
швэдз. Linköping
Цэнтральны пляц
Цэнтральны пляц
Герб Лінчэпінгу


Краіна: Швэцыя
Лэн: Эстэр’ётлянд
Камуна: Лінчэпінг
Плошча: 42,01 км²
Вышыня: 45 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 106 502 чал.
шчыльнасьць: 2535,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 013
Паштовы індэкс: 58X XX
Геаграфічныя каардынаты: 58°24′33.905″ пн. ш. 15°37′32.362″ у. д. / 58.40941806° пн. ш. 15.62565611° у. д. / 58.40941806; 15.62565611Каардынаты: 58°24′33.905″ пн. ш. 15°37′32.362″ у. д. / 58.40941806° пн. ш. 15.62565611° у. д. / 58.40941806; 15.62565611
Лінчэпінг на мапе Швэцыі
Лінчэпінг
Лінчэпінг
Лінчэпінг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.linkoping.se

Лінчэпінг (па-швэдзку: Linköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольму. Галоўны горад ляндскапу Эстэр’ётлянду, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Лінчэпінгу. Насельніцтва на 2015 год — 106 502 чалавекі. Асяродак авіяцыйнай і тэлекамунікацыйнай прамысловасьці.

Лінчэпінская катэдра

Горад быў заснаваны ў XII стагодзьдзі як найважнейшы царкоўны цэнтар на паўднёвым усходзе Швэцыі. Напрыканцы XII стагодзьдзя каля Лінчэпінгу быў заснаваны найстарэйшы ў Швэцыі кляштар — Врэта, а з 1230-х гадоў распачалося будаўніцтва катэдры, у якой ужо ў 1251 годзе быў каранаваны малады сын ярля Біргера — Вальдэмар Біргерсан. У 1232 годзе пры катэдры была таксама адчыненая Катэдральная школа, імаверна, першая ў Швэцыі. У 1598 годзе тут адбылася Бітва пры Стонгебру паміж будучым каралём Карлам IX і яго пляменьнікам Жыгімонтам Вазам, у якой перамог першы, што прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй. 29 студзеня 1700 году горад моцна пацярпеў ад пажару. З часоў Другой сусьветнай вайны Лінчэпінг пачынае значна расьці. Напрыканцы 1960-х тут была заснаваная Вышэйшая школа, якая ў 1975 годзе была пераўтворана ва ўнівэрсытэт. У XXI стагодзьдзі Лінчэпінг, разам з суседнім Нарчэпінгам утварае чацьверты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі, пасьля рэгіёнаў Вялікікага Стакгольму, Вялікага Гётэборгу й Вялікага Мальмё (то бок аглямэрацыяў вышэйназваных гарадоў).

Фантан Фолькунгаў
  • Катэдра (XII ст.)
  • Царква Сьв. Лаўрэнтыя (Лярса, Sankt Larskyrka)
  • Замак XIII ст.
  • Вялікі пляц (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, работы Карла Мілеса.
  • Музэй пад адкрытым небам Стары Лінчэпінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасьці драўляныя пабудовы й пануе атмасфэра XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
  • Музэй авіяцыі
  • Музэй лэну Эстэр’ётлянд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але й творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дурэр, Пэр Гёрбэрг і іншыя).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лінчэпінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў